Темы

На адной хвалі з моладдзю. Дыялог маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна адбыўся на Бабруйшчыне (фота+відэа)

На адной хвалі з моладдзю. Дыялог маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна адбыўся на Бабруйшчыне (фота+відэа)

“Адзінства. Маладосць. Прафесіяналізм” — пад такой назвай адбыўся сёння адкрыты дыялог кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў Бабруйскага райвыканкама на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім, прадстаўнікі раённых службаў, грамадскіх арганізацый. На сустрэчу з моладдзю прыйшоў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко.

Адкрыты дыялог дазволіў юнакам і дзяўчатам, чыім першым працоўным месцам стала Бабруйшчына, падрабязна даведацца пра свае гарантыі ў якасці маладога спецыяліста, пра перспектывы кар’ернага росту, пачуць адказы на хвалюючыя пытанні і проста пазнаёміцца адзін з адным, падзяліцца ўражаннямі ад сустрэчы з калектывамі.

І старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, і іншыя, каму адрасаваліся пытанні, шчыра падзяліліся з моладдзю сваімі ўражаннямі ад выбару прафесіі і першага працоўнага месца, пажадалі маладым людзям быць ініцыятыўнымі, крэатыўнымі, не баяцца перашкод на шляху да прафесійнага росту. Не заставацца сам на сам з праблемамі, калі раптам узнікнуць. У раёне нацэлены на стварэнне камфортных умоў працы і пражывання новым працаўнікам — для вырашэння пытанняў існуе шырокая сетка створаных магчымасцяў. Гатовы падтрымаць любую добрую, накіраваную на памнажэнне дабрабыту раёна і краіны ініцыятыву з боку маладых. 

Падрабязнасці чытайце у наступным нумары “раёнкі”, а пакуль — глядзіце відэа і наш вялікі фотарэпартаж з мерапрыемства.

Алена КАРПЕНКА. Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Культура

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

4 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

 Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 2

4 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 4 сентября: кратковременные дожди и по-прежнему выше +20°С

4 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем