Дэпутаты зрабілі справаздачу перад выбаршчыкамі
Быць народным выбраннікам — значыць садзейнічаць вырашэнню хвалюючых народ пытанняў, не спыняцца ў шуканні адказаў на іх і тады, калі іншыя палічылі невырашальнымі. Быць дэпутатам — значыць трымаць адказ перад выбаршчыкамі: што атрымалася, чаго ўдалося дасягнуць, а чаму, магчыма, пакуль не варта даваць ходу, што — у працэсе і ў планах.
У мэтах апошняга з 24 па 31 ліпеня дэпутаты Бабруйскага раёна правялі сустрэчы з насельніцтвам у сваіх выбарчых акругах, зрабілі справаздачу перад выбаршчыкамі аб праведзенай за час паўнамоцтваў рабоце, падзяліліся планамі на бліжэйшую перспектыву. Выбаршчыкі ў сваю чаргу выкарысталі гэтыя сустрэчы, каб падзяліцца набалелым, абмеркаваць хвалюючыя пытанні, знайсці на іх адказы. Частка пытанняў была “знята” тут жа на месцы. Іншыя, тыя, што патрабуюць дасканалага вывучэння, дэпутаты ўзялі на кантроль.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва Бабруйскага райсавета дэпутатаў.