Жніво-2023: выкарыстаць кожную пагодлівую хвіліну
На полі паблізу аг. Іванаўка ААТ “Міхалёўская Ніва” сёння ў другой палове дня засталі не толькі непасрэдных удзельнікаў жніва — экіпажы зернеўборачных камбайнаў, але і галоўных спецыялістаў, кіраўніцтва гаспадаркі і райсельгасхарчу.
Уборка азімай пшаніцы тут вялася 7 адзінкамі зернеўборачнай тэхнікі. Работы не спыняліся ні на хвіліну: спяшаліся ўбраць як мага болей плошчаў, выкарыстаць у прамым сэнсе кожную пагодлівую хвіліну.
Алена КАРПЕНКА. Фота Станіслава ЧЫЧЭРЫНА.