Темы

Жніво-2023: на Бабруйшчыне адсвяткавалі «Зажынкі»

Жніво-2023: на Бабруйшчыне адсвяткавалі «Зажынкі»

Старадаўняй народнай традыцыяй сёння ў раёне далі старт масавай уборцы збожжавых і зернебабовых раслін.

На ячменным полі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” сабраліся ўсе, для каго жніво — хвалюючае і доўгачаканае, хто працаваў на яго ўвесь год, пачынаючы ад мінулай восені: кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый, прадстаўнікі галіновага прафсаюза, механізатары-перадавікі і іншыя.

Пад пранікнёныя зажынкавыя песні ў выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры першы сноп збажыны новага ўраджаю па традыцыі быў уручаны кіраўніку раёна. Аляксандр Сухадольскі шчыра падзякаваў работнікам сельскай гаспадаркі за працу, добрымі словамі натхніў на ўборку хлябоў, на новыя працоўныя дасягненні:

— Выказваю вялікую падзяку ўсім работнікам, калектывам, хто рупіўся на сёлетні ўраджай ад восеньскай сяўбы да жніва. Дзякуй нашай зямлі, што дала магчымасць вырасціць хлябы. Цяпер наша задача — якасна сабраць ураджай, убраць прыкладна 12 тысяч гектараў збажыны, а таксама рапс, грэчку, іншыя культуры. Тэхніка і людзі да ўборачнай кампаніі гатовы, а многія ўжо і актыўна ў яе ўключыліся — убіраюць азімы ячмень. Не сакрэт, што надвор’е сёлета ўнесла карэкціроўкі, недзе, магчыма, мы і не атрымаем той вынік, на які разлічвалі. Але я ўдзячны ўсім, хто сумленна працаваў на ўраджай і дзякуючы каму мы годна прыйшлі да заключнай стадыі вырошчвання хлябоў — жніва.

Кіраўнік раёна павіншаваў аграрыяў са святам першага снапа, пажадаў усім здароўя, добрага надвор’я, выдатнага настрою, поспехаў і міру. Здароўя, важкага коласу і працоўных поспехаў пажадаў калектывам сельгасарганізацый таксама і дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” Юрый Маскалёў. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль уручыла галоўным героям уборачнай кампаніі медыцынскія аптэчкі ад раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

Атрымаўшы блаславенне на жніво ад айца Генадзя Вейгі, Благачыннага Бабруйскай акругі, тры зернеўборачныя камбайны “Харчавіка-Агра” пад упраўленнем вопытных старшых камбайнераў Уладзіміра Юшкевіча,  Віктара Крычко, Юрыя Макавеева і камбайнераў Аляксандра Гацко, Анатоля Гацко і Якава Лафера адзін за адным, нетаропка і з гонарам рушылі на залітае сонцам ячменнае поле. І кожны, хто назіраў за гэтым велічным дзействам, пранікся ўпэўненасцю, што пастаўленая задача — своечасова і без страт убраць ураджай, будзе выканана. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем