У раёне ўбіраюць збажыну
Нягледзячы на капрызы надвор’я, у раёне вядзецца ўборка збожжавых і зернебабовых раслін.
Па дадзеных Бабруйскага райсельгасхарчу, убрана 1900 гектараў або 17% ад плану, намалочана 4013 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 22 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці на гэтую пару ў філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА” — 34 ц/га, другі па велічыні — у ААТ “Міхалёўская Ніва” (31 ц/га).
Адначасова ідзе ўборка азімага рапсу. У цэлым па раёне расліна ўбрана на плошчы 545 га або 76% ад плану, намалочана 741 тона масланасення, сярэдняя ўраджайнасць рапсу — 4 ц/га. Пры гэтым у СВК “Гігант” — 36 ц/га, у ААТ “Неўскі-Агра” — 22 ц/га, у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 17 ц/га.
Працягваецца і нарыхтоўка травянога корму для жывёлы. На гэтую пару маецца 3447 тон сена (41% ад задання) і 63 941 тона сенажу (71%). Усяго ж нарыхтавана 19 558 тон кармавых адзінак або 10,25 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Найвышэйшы паказчык нарыхтаванага на ўмоўную галаву — у ААТ “Саўгас Кісялевічы” (13,84 ц к. адз.). У тройцы лідараў таксама СВК “Гігант” з паказчыкам 13,36 і ААТ “Міхалёўская Ніва” — 13,14 ц к. адз.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць іллюстрацыйны характар.