Темы

У «Гіганце» ўбіраюць азімы рапс

У «Гіганце» ўбіраюць азімы рапс

Поле ў накірунку Туркоў, дзе ў панядзелак вяліся работы, — адно з двух занятых у гаспадарцы пад гэтую азімую расліну. У сувязі з тым, што вільготнасць масланасення на пачатак уборачных работ некалькі вышэйшая за тэхналагічную, убіраць палі вырашана не ад краю да краю, як гэта звычайна бывае, а выбарачна, участкамі, якія сушэй.

— Убіраем рапс першы дзень. У ідэале можна было б яшчэ колькі дзён пачакаць, але надвор’е непрадказальнае. Дажджы, якія прагназуюцца, непагадзь могуць негатыўна паўплываць на ўраджай. Такое здаралася, і гэта мала сказаць непрыемна. Каб падобную сітуацыю папярэдзіць, не рызыка­ваць ураджаем і не дапусціць яго страт, вырашана выйсці ў поле і дасушваць намалочанае, — расказаў галоўны аграном СВК “Гігант” Уладзімір Аляксандравіч Залужны, якога засталі на месцы ўборачных работ.
Ураджайнасць азімай расліны, па папярэдняй ацэнцы спецыяліста, павінна быць нядрэннай, хоць і не максімальнай за часы яго работы. Ва ўмовах цяперашняга года, як ён адзначыў, і за гэта вялікі дзякуй. Ёсць спа­дзяванне і на папаўненне насеннага фонду гаспадаркі.
Убіралі рапс у “Гіганце” двума зернеўборачнымі камбайнамі LEXION CLAAS. У складзе экіпажаў — вопытныя механізатары. Настрой на працу ў хлебаробаў “Гіганта” выдатны: тэхніка да ўборкі, як заўжды, добра падрыхтавана, хлебная ніва радуе вока, абяцаючы нядрэнны намалот, а значыць — год працавалі не дарэмна.
Рапсавая (азімая) ніва ў СВК складае 27 гектараў. На ўчарашнюю раніцу, як стала вядома, было ўбрана 5 гектараў, з круга ўзялі па 29 цэнтнераў. І гэта на сённяшні дзень найвышэйшы паказчык у раёне.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем