Темы

Сёння ў працоўных калектывах раёна абмяркоўваюць дэмаграфічную палітыку дзяржавы

Сёння ў працоўных калектывах раёна абмяркоўваюць дэмаграфічную палітыку дзяржавы

Дэмаграфію трэба паляпшаць — менавіта такім быў пасыл сённяшняй сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы №4 Бабруйскага райвыканкама пад началам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Варанко з калектывам філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд» ДРБУ-171. Удзел у сустрэчы прыняў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко.

Падзякаваўшы работнікам дарожнай службы за працу, дэпутат Палаты прадстаўнікоў засяродзіў увагу на тым, што дэмаграфічная бяспека — гэта аснова дабрабыту грамадства, галоўная ўмова развіцця дзяржавы. Пры гэтым адзначыў, што дэмаграфічныя паказчыкі апошніх год указваюць на хібы ў гэтым плане. Людзей рэпрадуктыўнага ўзросту становіцца, як і на ўсім еўрапейскім кантыненце, краінах пастсавецкай прасторы меней, моладзь не спяшаецца абзаводзіцца нашчадкамі, аддаючы перавагу фінансавай бяспецы і кар’ернаму росту. Між тым у Беларусі робіцца ўсё для таго, каб стварыць умовы для камфортнага мацярынства. Пытанні забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі , падтрымкі сям’і, аховы мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта краіны.

Інспектар секрата нагляду і прафілактыкі Бабруйскага ГРАЧС па НС Артур Круповіч давёў да прысутных інфармацыю па бяспечнай жыццядзейнасці. Заакцэнтаваўшы ўвагу на асноўных прычынах, якія прыводзяць да гібелі людзей, нагадаў правілы абыходжання з пячным ацяпленнем, электрапрыборамі. Заклікаў быць надзвычай абачлівымі ля вадаёмаў, не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей, усталёўваць у памяшканнях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Гацко і Таццяна Варанко адказалі на пытанні работнікаў, якія ў асноўным датычыліся медабслугоўвання. Было адзначана, што нягледзячы на праблемныя пытанні, якія здараюцца ў галіне, медыцына Беларусі ўпэўнена крочыць уперад.

***

ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка»

***

СВК «Гігант»

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В центре внимания — охрана труда женщин. Что важно знать работодателю

13 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Взрывоопасные находки на Бобруйщине: алгоритм действий и меры предосторожности

13 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как подтверждают квалификацию экскурсоводы и гиды-переводчики: подробности раскрыло Нацагентство по туризму

13 сентября 2026
Читать новость
Общество

О готовности работы в осенне-зимнем периоде. Комитет госконтроля принимает звонки на горячую линию

13 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Твоя мама в тюрьме»: как аферисты выманивают сбережения через подростков

13 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

В Национальной библиотеке открылась бесплатная школа китайского языка «Хуацяо»

13 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем