На Бабруйшчыне пачалі ўбіраць азімы ячмень
Расліна ў раёне пасеяна на плошчы 1730 гектараў. Да малацьбы зерня сёння прыступілі адразу тры сельгасарганізацыі: ААТ “Міхалёўская Ніва”, “ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
Што да “Агракамбіната Бабруйскі”, то жніво тут стартавала з ячменнай нівы за вёскай Заглыбокае, дзе яе ўборка ажыццяўлялася двума зернеўборачнымі, айчыннай вытворчасці камбайнамі пад упраўленнем вопытных механізатараў Дзмітрыя Кунца і Ігара Шыла, перавозіў зерне Міхаіл Бузак на МАЗе з прычэпам. З пашырэннем уборачных работ, як тут заўважылі, і тэхнікі будзе падключана болей.
— Да ўборкі ў нас належыць 750 гектараў азімага ячменю, хоць пасеяна было крыху болей за тысячу, — кажа галоўны аграном ААТ Сяргей Іванавіч Гаўрыленка. — Год выдаўся няпросты: з-за засухі і замокласцяў частку пасеваў давялося ўбраць на кармавыя мэты.
Першае зерне звозіцца на зернеток, дзе яно будзе дапрацавана. Частку сабранага ўраджаю плануюць пакінуць у гаспадарцы на насенныя мэты, астатні будзе пастаўлены на БНБК.
Алена КАРПЕНКА. Фота Дзмітрый ШАЎЦОЎ.