Жывёлагадоўля раёна ў лічбах

Па стане на 1 мая (дадзеныя райсельгасхарчу) вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна склала 13 331 тона, або 101,7% да аналагічнага перыяду папярэдняга года і 100,1% — да задання. Непасрэдна за красавік надоена 3 315,8 тон малака (102,6% — да 2022 г. і 101,6% — да задання).
Сярэдні ўдой малака ад каровы склаў 1 572 кг, што вышэй узроўню 2022 года на 79 кг. У разрэзе сельскагаспадарчых арганізацый найбольшая прадуктыўнасць дойнага статка дасягнута ў філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА” — 2 457 кг, найбольшы прырост удою на рагулю — у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
Вышэй за 90% таварнасць малака адзначана ў ААТ “Міхалёўская Ніва” (91,9%), філіяле “Варатынь” — 93,2%, філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” — 92,4%.
Вырошчванне буйной рагатай жывёлы за 4 месяцы склала 1324,9 т, або 123,6% да ўзроўню мінулага года і 103,9% да задання.
За студзень-красавік атрымана 2898 галоў прыплоду цялят, або 97,9% да ўзроўню 2022-га. За красавік — 638 галоў, ці 126,6% да папярэдняга года.
Алена КАРПЕНКА.