Темы

У філіяле “Варатынь” нарыхтоўваюць сена і сянаж

У філіяле “Варатынь” нарыхтоўваюць сена і сянаж

Цану корманарыхтоўкі ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” ведаюць як нідзе. Маючы нязначныя аб’ёмы сенакосаў і пашы, гаспадарка з немалым статкам і нядрэннымі вытворчымі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі (апошнія гады ўтрымлівае лідарства ў раёне па надоях малака на адну карову) і ва ўраджайныя гады знаходзілася на мяжы забяспечанасці травяным кормам. Сёлета ж сітуацыя значна ўскладнілася надвор’ем — засушлівыя вясна і лета не дазволілі травастою дасягнуць максімальнага росту і сакавітасці.

Між тым рук у філіяле “Варатынь” не апускаюць. У гэтыя дні актыўна займаюцца нарыхтоўкай сянажнай масы. На дадзенай рабоце задзейнічаны кормаўборачны камбайн “Нью Холанд” з функцыямі касьбы і падборкі травы адначасова. Запраўляе высокавытворчай тэхнікай вопытны механізатар Аляксандр Сяргеевіч Найдзін. Адвозка зялёнай масы ад камбайна ажыццяўляецца МАЗам пад кіраваннем Аляксандра Пятровіча Кузьмянка і трыма трактарамі розных марак. Механізатары на адвозцы: Міхаіл Міхайлавіч Парахневіч (МТЗ-3022), Ва­дзім Уладзіміравіч Вараб’ёў
(МТЗ-1222) і Андрэй Сяргеевіч Скудны (МТЗ-82). У найбольш напружаныя дні на падхопе таксама і вадзіцель Мікалай Мікалаевіч Парахневіч з МАЗам.
Нарыхтоўка корму ў гэтыя дні вядзецца з лугавых угоддзяў. Сянажную траншэю закладваюць на малочна-таварнай ферме “Коўрын”. Падыход да гэтай адказнай справы выключна тэхналагічны. Асаблівая ўвага — да трамбоўкі будучага сенажу. Яна ажыццяўляецца трыма адзінкамі тэхнікі. Удзень задзейнічаны трактар К-700 пад упраўленнем Аляксандра Мікалаевіча Якаўлева і трактар Атлес, на якім працуе Сяргей Аляксанд­равіч Новікаў. Уначы — трамбоўка на энерганасычаным трактары МТЗ-3022, якім кіруе Аляксей Аляксандравіч Грэбень.


— Патрабаванні да трамбоўкі высокія, і людзі гэта ведаюць, — расказвае аграном і малады спецыяліст Паліна Міранцова. — Для ўборкі травы выкарыстоўваем як камбайн “Нью Холанд” з падборшчыкам, так і трактар МТЗ-3522 з касілкай, граблі для валкавання.
На гэтую пару на рахунку сельгаспрадпрыемства маецца 83 тоны сена і болей за 4400 тон (30% ад патрэбы) сенажу.
— Тэмпы корманарыхтоўкі хацелася, каб былі вышэйшымі, тым болей што тэхнікі для гэтага ў нас дастаткова. Але ёсць праблема з працоўнымі кадрамі, — заўважае выконваючы абавязкі кіраўніка філіяла “Варатынь” Уладзімір Віктаравіч Давы­дзенка.
Каб выканаць план нарыхтоўкі травянога корму і палепшыць якасць сенажацяў і пашы, у гаспадарцы, як нам паведамілі, прадпрынялі меры для іх перазалужвання. Дадзеная работа ўжо праведзена на плошчы ў 105 га. У гэтыя дні Аляксандр Ула­дзіміравіч Талкачоў на трактары МТЗ-3525 з
КПШ-6 рыхтуе новае поле пад перазалужванне. Пад траву і адналетнікі тут плануюць за­няць яшчэ прыкладна 200 га.
Алена КАРПЕНКА. Фота Стаса ЧЫЧЭРЫНА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем