Темы

У Пятровічах насілі Прошчу

У Пятровічах насілі Прошчу

Старадаўні мясцовы абрад “Нашэнне Прошчы” правялі ў вёсцы Пятровічы ў аўторак, на трэці дзень свята Троіцы.

Пачаўся абрад з малебна ля Паклоннага крыжа, які правёў айцец Аляксандр, святар бабруйскага жаночага манастыра Святых Жон-міраносіц. Атрымаўшы блаславенне на добрую справу, удзельнікі хроснага ходу, сярод якіх і работнікі Пятровіцкага Дома народнай творчасці, у суправаджэнні бацюшкі, з абразам Гарбацэвіцкай Божай маці ішлі па населеным пункце, заходзілі ва ўсе адчыненыя вароты домаўладанняў і блаславілі іх жыльцоў — жадалі божай ласкі: здароўя,  душэўнай раўнавагі, шчодрага года, міру.

— Абрад мне вельмі спадабаўся. Ідучы па вёсцы, адчувала, быццам на мяне скіравана ўся добрая энэргія, а я ўбіраю яе ў сябе, — падзялілася ўражаннем удзельніца хроснага ходу Марыя Лаўрыновіч, загадчыца аддзела народнай творчасці раённага Цэнтра культуры. — Прыемна ўразіла, наколькі мясцовым людзям блізкі гэты абрад, як моцна яны чакаюць Прошчу, як радуюцца святому абразу ў сваім двары. Тыя чатыры з паловай гадзіны, што доўжыўся хросны ход, асабіста для мяне праляцелі імгненна.

Завяршылася “Нашэнне Прошчы” зноў жа малебнам ля Паклоннага Крыжа. Жыхары Пятровічаў пачалі новы адлік году — з надзеяй і спадзяваннем, што ўсё ў іх будзе добра.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем