Темы

У «Гіганце» пачаў сваю работу сельскагаспадарчы студэнцкі атрад «Чайка»

У «Гіганце» пачаў сваю работу сельскагаспадарчы студэнцкі атрад «Чайка»

На тэрыторыі Бабруйскага раёна — у СВК “Гігант” — пачаў дзейнічаць сельскагаспадарчы студэнцкі атрад “Чайка” імя Героя Савецкага Саюза Васіля Кузьмінава, створаны з навучэнцаў Бортнікаўскай сярэдняй школы, членаў маладзёжнай арганізацыі.

Дваццаць юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 18 год будуць працаваць на сельскагаспадарчых угоддзях прадпрыемства. У гэтыя дні, як адзначыў начальнік агранамічнай службы СВК Аляксандр Парахневіч, школьнікі задзейнічаны на відавой праполцы азімай пшаніцы.
— Гэта ўжо чацвёрты студатрад у раёне. Да гэтага атрады створаны і працуюць на базе Бабруйскага лясгаса — экалагічны, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — сельскагаспадарчы і ТАА “БабруйскБудСтыль” — будаўнічы. Працуюць у іх вучні адпаведна Брожскай, Гарбацэвіцкай і Каменскай сярэдніх школ, — адзначыла Дар’я Панцялеева, першы сакратар Бабруйскага раённага камітэта ГА “БРСМ”. Раённы камітэт з’яўляецца арганізатарам студ­атрадаўскага руху ў раёне, каардынатарам — аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Настрой у байцоў, як нам паведамілі, выдатны. І ад ўсведамлення, што сваёй працай прыносяць карысць роднай гаспадарцы, і ад будучага заробку, прызначэнне якога многія ўжо спланавалі.
Алена КАРПЕНКА. Фота Стаса ЧЫЧЭРЫНА.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем