Темы

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва АПК. Сярод пераможцаў —працаўнікі Бабруйшчыны

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва АПК. Сярод пераможцаў —працаўнікі Бабруйшчыны

Падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу за 2022 год.

Згодна з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) 1-е месца ў намінацыі “Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці” прысуджана СВК “Гігант”.
Бабруйскі раён прызнаны пераможцам спаборніцтва сярод раёнаў (1-е месца) у намінацыі “Вытворчасць бульбы”. У гэтай жа намінацыі сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый 3-е месца прысуджана ААТ “Неўскі-Агра”.
У намінацыі “Вытворчасць і продаж малака” Бабруйскі раён заняў 2-е месца сярод раёнаў Магілёўшчыны. Сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый 1-е месца ў гэтай намінацыі прысу­джана філіялу “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.
У намінацыі “Найлепшыя механізаваныя кормаўборачныя атрады” пераможцам прызнаны (1-е месца) механізаваны кормаўборачны атрад філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”; механізаванаму кормаўборачнаму атраду ААТ “Неўскі-Агра” прысуджана ганаровае 2-е месца.
У намінацыі “Найлепшыя работнікі, занятыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці”, пераможцамі прызнаны:
сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку травянога корму ад кормаўборачных камбайнаў, — Сяргей Анатольевіч ШЫРОКІ, вадзіцель ААТ “Міхалёўская Ніва”;
сярод аператараў машыннага даення, якія дасягнулі найвышэйшых удояў малака ад каровы (пры даенні малака ў малакапровад), — Алеся Юр’еўна ПРЫКОТА з філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”;
сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы ўзростам болей за 6 месяцаў, якія дасягнулі найвышэйшых сярэднесутачных прывагаў буйной рагатай жывёлы, — Наталля Валянцінаўна ФЁДАРАВА з СВК “Гігант”;
сярод аператараў свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па адкорме свіней, якія дасягнулі найвышэйшых сярэднесутачных прывагаў свіней, — Алена Мікалаеўна АКУЛІЧ, СВК “Гігант”;
сярод аператараў птушкафабрык і механізаваных ферм па абслугоўванні курэй-нясушак, якія дасягнулі найвышэйшай яйканоскасці ад курыцы-нясушкі, — Наталля Міхайлаўна АЛЯКСЕЕВА, ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”;
сярод механізатараў, якія дасягнулі найвышэйшай выпрацоўкі эталонных гектараў на ўмоўны трактар, — Міхаіл Іванавіч ГАНЧАРОЎ з ААТ “Міхалёўская Ніва”.

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем