Дэпутаты правялі прыёмы грамадзян
На тэрыторыі Бабруйскага раёна сёння праходзіць Адзіны дзень прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб дэпутатамі ўсіх узроўняў.
У Бортнікаўскім сельвыканкаме, да прыкладу, на пытанні вяскоўцаў адказалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, дэпутат Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў, в. а. старшыні Бортнікаўскага сельвыканкама Вераніка Падаляк і старшыня Моладзевага парламента, створанага пры Бабруйскім райсавеце дэпутатаў, Анастасія Гацко.
Як падкрэсліла Вераніка Падаляк, сярод пытанняў, якія паступілі ў гэты дзень, было тое, што датычылася Указа Прэзідэнта №202 — рэканструкцыі жылога дома без праектна-каштарыснай дакументацыі, а таксама рэканструкцыі сельскага Дома культуры. Пытанні ўзяты на кантроль, будуць вывучаны, і грамадзянам будзе дадзены адказ.
***
У Бабруйскім раёне працягнута практыка маніторынгу сельскіх гандлёвых кропак.
Дэпутаты ўсіх узроўняў: старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко ў гэтыя дні наведваюць вясковыя крамы на прадмет вывучэння цэнавай адпаведнасці і паўнаты асартыменту ў іх.
Такая ж работа праводзіцца дэпутатамі сумесна з работнікамі аддзела эканомікі Бабруйскага райвыканкама.
Алена КАРПЕНКА.