Темы

З нагоды Першамая расказваем пра працавітую моладзь СВК “Гігант”

З нагоды Першамая расказваем пра працавітую моладзь СВК “Гігант”

Нягледзячы на гады (Арцёму 20, Лізавеце 19), маладыя спецыялісты СВК “Гігант”, а цяпер ужо і сямейная пара Клімуць, стала разважаюць пра жыццё, сваё месца ў ім, адну на дваіх прафесію, рух да ажыццяўлення мар. Довады і развагі аргументуюць, прафесійна сябе развіваюць, таму заўвага “моладзь адно толькі сядзіць у тэлефонах” дакладна не пра іх.

Маладыя ветэрынары — гараджане. Арцём вырас у Гомелі, Лізавета — у Бабруйску. Аднак гэта не стала перашкодай на іх шляху да асваення сельскагаспадарчай спецыяльнасці. Пасля заканчэння Рагачоўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага кале­джа, дзе пазнаёміліся, маладыя людзі раз’ехаліся кожны да свайго месца размеркавання. Але, зразумеўшы, што хочуць быць сям’ёй, сталі шу­каць шлях да гэтага — праз чатыры месяцы работы на Гомельшчыне Арцём перавёўся ў “Гігант”, дзе працавала Ліза. Вяселле маладыя згулялі ўжо ў якасці працаўнікоў Бабруйшчыны.
Як сустрэлі моладзь у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве? На гэтае пытанне субяседнікі адказалі (апытанне праводзілі
па-асобку) прыкладна аднолькава — прыязна. Пазнаёмілі з калектывам, увялі ў курс справы, патлумачылі абавязкі і тое, да каго звяртацца за падказкай і парадай. І галоўнае — пасля вяселля вылучылі маладой сям’і дом з усімі дабротамі.
Месца працы і спецыялізацыя ў кожнага вет­урача свае — Арцём выконвае абавязкі на малочна-таварным комплексе, Лізавета — на свінагадоўчай ферме, таму дома без абмеркавання рабочых момантаў не абыходзіцца, тым болей што задача перад спецыялістамі стаіць аднолькавая — забяспечваць здароўе жывёлы, садзейнічаць наро­шчванню аб’ёмаў вытворчасці малака і мяса.
Зразумела, пытанні, звязаныя з прафесійнай дзейнасцю, у маладых спецыялістаў узнікаюць, але на дапамогу заўжды, як кажуць, прыхо­дзіць галоўны ветурач СВК Юрый Аркадзевіч Глыцко. Узаемадзеянне з ім, па словах Арцёма, у іх “дваццаць чатыры на сем”. Падказкі моладзь шукае таксама ў інтэрнэце ці за абмеркаваннем тэмы з калегамі. Арцём — з ветфельчарам МТФ “Малыя Бортнікі”, Лізавета — з сяброўкамі па вучобе, якія таксама працуюць у адпаведнай галіне.
Рабочы дзень у абодвух напружаны.

— Заступіўшы з раніцы на працоўнае месца, перш-наперш раблю агляд жывёлы. Спачатку іду ў ра­дзільнае аддзяленне, дзе пачынаецца жыццё. Затым аглядаю іншую, займаюся хворай жывёлай — аператары машыннага даення адразу паведамляюць, калі ў каровы, да прыкладу, знізіліся надоі, — расказвае пра свой працоўны графік Арцём.
У Лізаветы работы таксама нямала, але справа, якой зай­маецца, дзяўчыне па душы, што кампенсуе тыя ці іншыя (гэта ж вытворчасць) звязаныя з ёй нязручнасці.
У вольны час маладыя людзі лю­бяць з’ездзіць да Лізавеціных бацькоў у Баб­руйск і раз на месяц-два — да Арцёмавых у Гомель. Для паездак у маладой сям’і ёсць уласны аўтамабіль, якім герой аповеду абзавёўся, падпрацоўваючы падчас вучобы.
Сямейныя абавязкі маладыя людзі не дзеляць. І ўсё ж гатуе, па словах Лізаветы, больш яна, бо гэта ёй падабаецца. Стравы імкнецца разнастаіць, выкарыстоўвае прадукты не толькі традыцыйна беларускія. Затое мужу, як кажа дзяўчына, не трэба нагадваць, што нешта недзе сапсавалася — першы заўважыць і тут жа выпраўляе. Прынцып маладой сям’і — абапірацца на сябе, на ўласныя магчымасці, а не чакаць дапамогі збоку, ад бацькоў.
Ці бачаць прадстаўнікі сучаснай моладзі нязручнасці ад жыцця ў сельскай мясцовасці, у прыватнасці, у Бортніках? І Ліза, і Арцём адной думкі — ніякіх. У аграгарадку маецца ўсё неабходнае для камфортнага пражывання, а калі хочацца звыш гэтага — побач вялікі горад, 20 хвілін — і ты ў парку, кафэ, на канцэрце…
Зрэшты, пра тое, што не хлебам адзіным жыве чалавек, тым болей мо­ладзь, у СВК “Гігант” добра ра­зумеюць і прадпрымаюць усемагчымыя захады для прыцягнення юнакоў і дзяўчат да культурных, спартыўных мерапрыемстваў, валанцёрства.
— Наша моладзь з задавальненнем удзельнічае ў спартыўных, патрыятычных мерапрыемствах, у тым ліку раённага маштабу. Для маладых людзей арганізуем пазнаваўча-выхаваўчыя экскурсіі, з апошніх — на “Лінію Сталіна”, мемарыяльны комплекс “Боркі”. З надыходам вясны мы актыўна ўключыліся ў добраўпарадкаванне месцаў баявой славы на падведамаснай тэрыторыі, — пераліч­вае маладзёжныя ініцыятывы намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце СВК, старшыня створанага пры Бабруйскім райсавеце дэпутатаў Маладзёжнага парламента Анастасія Гацко.
Моладзі ў сельгаспрадпрыемстве, як яна паведаміла, больш за трэць калектыву, таму ў “мясцовай канстытуцыі” гаспадаркі прадугле­джана нямала прэферэнцый для гэтай катэгорыі работнікаў. Акрамя абавязковых, прадугледжаных дзяржавай “пад’ёмных”, маладыя спецыялісты могуць разлічваць на вылучэнне для маладой сям’і добраўпарадкаванага жылля, пры нараджэнні дзіцяці — 10 базавых велічынь ад наймальніка плюс дапамога ад прафсаюза па калектыўнай дамове, іншыя даплаты. Распрацаваны годныя ўмовы працоўнага спаборніцтва для моладзі, у прыватнасці тых, хто задзейнічаны ў асноўных сельскагаспадарчых кампаніях. За прызавыя месцы маладыя людзі атрымліваюць дастойныя прэміі.
Пацверджаннем таго, што ў “Гіганце” дбаюць пра будучыню, імк­нуцца замаца­ваць кадры на сельгасвытворчасці, з’яўляецца давер, які аказваецца маладым лю­дзям праз даручэнне ім адказных пасад.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

С Днем печати! Поздравление от руководства Бобруйского района

5 мая 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Пасхой

5 мая 2024
Общество

Фотофакт: районная ветеранская организация провела акцию “Пасхальный подарок”

4 мая 2024
Актуально

В храмах Бобруйщины проходит освящение пасхальных куличей

4 мая 2024
Происшествия и безопасность

Какие правила безопасности нужно соблюдать в Пасху: советы от МЧС

4 мая 2024
Калейдоскоп

Православная Пасха-2024: история и традиции празднования

4 мая 2024
Человек и природа

Погода на выходные: в ночь на субботу заморозки до -2°С, в воскресенье – дожди, возможны грозы

4 мая 2024
В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024