“Песня роднай зямлі” працягвае свой шлях: 11 мая спектакль прэзентуюць у Міхалёва
Маладзёжны патрыятычны праект “Песня роднай зямлі” распачаўся ў мінулым годзе. У яго рамках навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў у розных гарадах вобласці паказваюць спектакль па паэмах Алеся Казекі. “Песня роднай зямлі” — гэта ўвасобленая ў мастацтве трагедыя вёскі Боркі Кіраўскага раёна, спаленай разам з жыхарамі ў чэрвені 1942 года. У мінулым годзе спектакль быў прэзентаваны ў Бабруйскім раённым Цэнтры культуры. А ў гэты чацвер, 11 мая, яго змогуць убачыць жыхары аг. Міхалёва і навакольных населеных пунктаў — у 14.30 спектакль адбудзецца ў Міхалёўскім сельскім Доме культуры.
Уваход вольны.