Першамайскі велапрабег у падтрымку міру
Работнікі ўстаноў адукацыі Бабруйскага раёна зрабілі сёння велапрабег да славутых месцаў Прыбярэзінскага краю. Стартаваўшы ад Вечнага агню на выездзе з Бабруйска, наведалі магілу Героя Савецкага Саюза Міхаіла Селязнёва і Курган Славы ў вёсцы Сычкава, усклалі да іх кветкі.
— Велапрабег прысвяцілі Першамаю. Ажыццявілі яго, натхніўшыся цудоўным лозунгам свята — “Мір! Праца! Май!”. Мір цяпер— галоўная для кожнага чалавека каштоўнасць. Таму захацелася яшчэ раз схіліць галаву перад памяццю тых, хто цаной ўласнага жыцця абараніў нашу краіну ад ворага і падарыў нам гэтую каштоўнасць, — падзялілася арганізатар велапрабегу, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач.
Алена КАРПЕНКА.