Темы

На Бабруйшчыне ўрачыста адкрылі аздараўленчую кампанію

На Бабруйшчыне ўрачыста адкрылі аздараўленчую кампанію

Урачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю ў раёне летняй аздараўленчай кампаніі 2023 года, прайшла сёння на базе Туголіцкай сярэдняй школы.

Адкрыла мерапрыемства начальнік аддзела па адукацыі Бабруйскага райвыканкама Алеся Стэльмак. І Алеся Сяргееўна, і іншыя дарослы пажадалі дзецям цікавых канікулаў— іх сёлета аб’яднае рэспубліканская акцыя “Правільнае лета!” — каб адпачынак быў напоўнены яскравымі ўражаннямі, вясёлымі прыгодамі, каб падарыў новых надзейных сяброў. Разам з гэтым хлопчыкаў і дзяўчынак заклікалі падчас лета праявіць свае здольнасці і ўменні, раскрыць творчыя, спартыўныя ды іншыя таленты — рэалізаваць сябе.

Падчас урачыстасці прайшла таксама анлайн-эстафета, падчас якой вучні раённых школ пачаргова падзяліліся планамі і марамі на аздараўленчы сезон, распавялі пра цікавыя і захапляльныя мерапрыемствы, якія ва ўстановах адукацыі падрыхтавалі на гэтую  пару, каб зрабіць яе сапраўды незабыўнай.  

Было шмат музыкі, панаваў радасны, цудоўны настрой. А інакш і быць не магло — адкрылася аздараўленчая кампанія!

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна.    

Последние новости

Человек и природа

Сезон охоты на рябчика и куропатку откроется 5 сентября

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Александр Кавранин вручил Почетную грамоту за образцовое выполнение служебных обязанностей

4 сентября 2026
Читать новость
Культура

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

4 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

 Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 2

4 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 4 сентября: кратковременные дожди и по-прежнему выше +20°С

4 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем