Темы

Клопаты і шчасце шматдзетнай сям’і

Клопаты і шчасце шматдзетнай сям’і

Жанчына выбегла з хаты нас суст­рэць, і толькі калі наблізілася, разумею, што гэта і ёсць шматдзетная матуля, а не старэйшая з дачушак — такая яна мініяцюрная, па-дзявочы гнуткая і спрытная. Дагледжаная калядамавая тэрыторыя з самастойна зладжанай дзіцячай гульнёвай пляцоўкай (хата месціцца на адным з ускрайкаў Багушоўкі), дагледжаныя клумбы, безліч цюльпанаў у двары, у агародзе — града з ранняй бульбай кажуць пра тое, што часу ў гаспадароў вялікай сям’і хапае не толькі на дзяцей і што праца тут у пашане.

Не ведаю, як каму, а мне адно гэта падказала, што парадак будзе і ўнутры дома. Не памылілася. Няхітрая абстаноўка набытай нядаўна хаты, сцены, якім хочацца даць лоску, не замінаюць між тым агульнаму станоўчаму ўражанню — чысціня і парадак усюды бездакорныя. Ды і шмат чаго ў плане добраўпарадкавання Таццяна з мужам Дзянісам ужо здзейснілі. Распрацавалі, зрабілі прыдатным для засейвання агарод, які паспеў унушальна зарасці, абнавілі накрыццё падлогі. Узяцца за іншыя рамонтныя работы ў сям’і пакуль не атрымоўваецца: пераважная частка бюджэту ідзе на дзяцей, якія падрастаюць і патрабуюць немалых укладанняў.
— Усе нашыя дзеці чаканыя, — кажа Таццяна, — таму адчуваем адказ­насць за тое, каб былі і накормленыя, і апранутыя не горш за іншых дзяцей, каб развіваліся, пашыралі свой кругагляд. Дзеля гэтага па магчымасці выбіраемся сям’ёй у горад, у парк, цырк ці іншыя месцы, наведваем усемагчымыя школьныя мерапрыемствы (дзеці вучацца ў Гарбацэвіцкай СШ).

Слова сям’я — ад “сем я”, і гэта якраз пра Казаковых. Таццяна і Дзяніс выхоўваюць пяцёра дзяцей: чатыры дачушкі і сына. Старэйшай Ксеніі 13 год, пагодкам Арцёму і Лізавеце — дзесяць і дзевяць, Алёне — шэсць, збіраецца стаць першакласніцай, наймалодшай Яўгеніі тры гады.
— Што сям’я ў мяне будзе шматдзетнай, ніколі не думала, — з усмешкай расказ­вае жанчына. — Але калі нарадзіла чацвёртае дзіця, то вырашыла — абавязкова пайду за пятым і буду маці-гераіняй. Так і сталася — нядаўна ўзнагародзілі пачэсным для мяне ордэнам Маці.
Жанчына ўдзячна дзяржаве за матэрыяльную падтрымку — сям’і пракрэдытавана пераважная частка сумы за домаўладанне, якое Казаковы, каб гадаваць дзяцей ва ўласным жыллі, набылі ў аднавяскоўкі. За налічаны сямейны капітал, за штогодную фінансавую падтрымку на падрыхтоўку дзяцей да школы, іншую дапамогу. Таццяна Ула­дзіміраўна не разумее тых, хто лічыць аб’ём дзяржаўнай дапамогі шматдзетным недастатковым. “Калі чую такое, заўжды раблю заўвагу — вы ж для сябе дзяцей нараджалі, значыць, і разлічваць павінны найперш на сябе”, — заўважае субяседніца.
Казаковы разлічваюць. Гаспадар вялікага сямейства працуе качагарам ва УКП “Жылкамгас”. Работа сезонная, таму ў іншы час падпрацоўвае, дзеля чаго мае, па словах жонкі, залатыя рукі і вялікае жаданне стварыць дабрабыт для сям’і. Сама Таццяна пасля 13-ці год догляду за дзецьмі не так даўно ўладкавалася кандытарам у бабруйскую кампанію “Рэгіён-прадукт”, займаецца выпечкай добравядомага торта “Лакомка”.
— У працы адчувала вялікую патрэбу, і ў плане нават не фінансавым, — дзеліцца яна. — Па-першае, хацелася рэалізаваць сябе не толькі ў мацярынстве, а, па-другое, баялася, каб празмерная апека не нашко­дзіла дзецям.
У час, калі Таццяна на рабоце (працуе два дні праз два), клопат пра дзяцей: прыгатаваць сняданак, выправіць у школу і дзіцячы садок, забраць наймалодшага з дашкольнай установы — на Дзянісу. І Таццяна ўпэўнена, што з гэтымі абавязкамі муж справіцца належным чынам, а разам і выканае іншую па гаспадарцы работу. Яе муж, па словах жанчыны, — цудоўны кухар. Прыгатаваныя ім стравы не толькі смачныя, але і арыгінальныя. А саленні-марынаванні, што таксама на гаспадары, радуюць сям’ю ад восені да наступнага ўраджаю.
Выхаваная ў працы, мая субяседніца зацікаўлена, каб дзеці былі не толькі паспяховымі вучнямі (пра апошняе кажуць адзнакі), але і прыстасаванымі да самастойнага жыцця. Праўда, ні ў якім разе, як лічыць, нельга дзяцей прымушаць працаваць. Нашмат эфектыўней — размаўляць з імі, тлумачыць, якая карысць ад іх унёску будзе і ім, і ўсёй сям’і.
— Заахвочваючы дзяцей да работы на градах, адным толькі словам “трэба” не абыходзімся, абавязкова тлумачым, што ў выніку гэта дасць — атрымаем лепшы ўраджай бульбы, зможам болей задаволіць патрэб кожнага, купіць тых жа цукерак. Дзеці такія довады разумеюць і бачаць іх у рэалізацыі. Таму і з нецярпеннем чакаюць чарнічнага сезону. Кожны ведае — за грошы, атрыманыя ад збору ягады, ён зможа ажыццявіць нейкую сваю мару. У лес ездзім гуртам. Вядома ж, я ім дапамагаю збіраць, падсыпаю са свайго посуду, але ж і яны стараюцца, хто колькі можа, — расказвае жанчына.
Станоўча ставяцца Казаковы і да практычных навыкаў дзяцей у школе. Тая ж самая летняя практыка, як лічаць, прыносіць падлеткам задавальненне.
Каб забяспечыць сям’ю магчымасцю падарожнічаць па краіне, чаго, па словах шматдзетнай маці, ёй надта б хацелася, Казаковы паставілі сабе за мэту спраўдзіць даўнюю мару — прыдбаць аўтамабіль. На парадку дня таксама і рамонтныя работы, якіх безліч.
“Мацярынства дае мне крылы, — кажа Таццяна Уладзіміраўна. — Дзеці трымаюць у тонусе: аднаму трэба гэта, другому — тое, трэцяму яшчэ нешта, у саміх планаў грамаддзё… Таму і круцімся, вырашаем, як усім нашым задумкам даць рады“.
Напэўна, прасцей было б замацавацца ў горадзе, як зрабілі многія аднагодкі Казаковых: на месцы работа, вучоба, садок для дзяцей, установы дадатковай адукацыі… Але і Таццяна, і Дзяніс змалку марылі пра жыццё ў вёсцы, на ўлонні прыроды, пра птушыныя спевы, цішыню, уласныя агарод і сад.
Усё гэта цяпер у іх ёсць. А яшчэ ёсць вялікая дружная сям’я, у якой сумна не бывае і якая адначасова напаўняе і клопатамі, і шчасцем.
Алена КАРПЕНКА.
Фота з уласнага архіва сям’і Казаковых.

Последние новости

Общество

Бесплатные консультации малообеспеченных проведут 8 мая адвокаты Беларуси

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Хроника происшествий в Бобруйском районе

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Поощрение за выявление коррупции

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

Горела баня в Старой Шараевщине

6 мая 2024
Читать новость
Общество

На сайте «Белавиа» теперь можно бронировать отели за рубежом

6 мая 2024
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе собака засунула голову в отверстие в бочке и застряла — помогли спасатели

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Министерство спорта и туризма совместно с АБФФ наметили пути развития футбола в стране

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Нагрузка делегатам, “военное время” в полях, воздушная проверка и пасхальная свеча. Итоги недели Президента

6 мая 2024
Читать новость
Калейдоскоп

Овнов ждет активная неделя, а Близнецов —перспективные проекты. Гороскоп на неделю с 6 по 12 мая

6 мая 2024
Читать новость
Человек и природа

Грозы и сильный ветер ожидаются сегодня в Беларуси

6 мая 2024
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Стрелка вверх
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

В районном Центре культуры прошли конкурсы чтецов и военно-патриотической песни

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

У раёне адзначылі Першамай

1 мая 2024
Стрелка вверх
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Стрелка вверх