Добрая ініцыятыва рэалізавана
Якім быць нашаму жыццю, шмат у чым залежыць ад нас жа. Якім быць жыццю ў населеным пункце — ад жыхароў населенага пункта, іх неабыякавасці і дзейнасці. Прыклад у Вялікіх Бортніках — яшчэ адно гэтаму пацверджанне.
Прапанову добраўпарадкаваць грамадзянскія могілкі аграгарадка — усталяваць на іх вароты (раней была толькі арка) ініцыяваў на сельскім сходзе мясцовы жыхар, дэпутат Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Аляксандравіч Сакун.
Ініцыятыва знайшла падтрымку ў аднавяскоўцаў. Да яе рэалізацыі падключыліся больш за 100 неабыякавых жыхароў Вялікіх Бортнікаў, і ў мінулую пятніцу вароты прыгожа дапоўнілі канструкцыю агароджы могілак.
Ул. інф.