Акцыя раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” “Захоўваючы памяць” працягваецца
Бабруйская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” працягвае акцыю “Захоўваючы памяць”, накіраваную на дапамогу ў добраўпарадкаванні воінскіх захаванняў на тэрыторыі раёна.
У гэтых мэтах, як мы раней пісалі, за сродкі раённай арганізацыі набыта каля 60 літраў фарбы для абнаўлення надмагільных узвядзенняў і агароджы воінскіх захаванняў. Фарба перададзена сельвыканкамам і выкарыстоўваецца ў адпаведнасці з мэтамі. У навядзенні парадку задзейнічаны як прадстаўнікі мясцовай улады, так і актывісты “пярвічак” Белай Русі. Дзякуючы ім, сёння абноўлены выгляд набыла брацкая магіла ў вёсцы Ясень-Каменка Гарбацэвіцкага сельсавета.