Темы

Жывёлагадоўля ў раёне: лічбы і факты

Жывёлагадоўля ў раёне: лічбы і факты

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, колькасць буйной рагатай жывёлы па стане на 1 сакавіка ў раёне склала 25 870 галоў або 104,9% да адпаведнага перыяду 2022 года. Найбольшы прырост (+1474 галавы) дасягнуты ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. У гэтай сельгасарганізацыі больш іншых (+31 галава) прыраслі і па дойных рагулях. У цэлым жа малочны статак раёна на пачатак сакавіка налічваў 8494 каровы.

Да ведама: пагалоўе малочнага статка ў лютым налічвала 8455 галоў, усяго буйной рагатай жывёлы — 25 550 галоў. Такім чынам малочных кароў павялічылася на 39, колькасць буйной рагатай жывёлы — на 320 галоў.
Вытворчасць малака за студзень-люты ў параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года павялічылася ў цэлым па раёне на 2,1% і склала 6556,6 т. Непасрэдна за люты — 3130,9 т (тэмп росту — 102%).
Удой на адну карову за 2 месяцы склаў 774 кг, што на 48 кг больш, чым за такі ж перыяд 2022 года. У разрэзе сельгасарганізацый найбольшая прадукцыйнасць статка дасягнута ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 1213 кг на карову. Рэалізацыя малака ў раёне за студзень-люты ўзрасла на 1,5% — да 5917,8 т пры таварнасці 90,3%. Таварнасць малака вышэй узроўню мінулага года склалася ў ААТ “Саўгас Кісялевічы”, ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
Вытворчасць буйной рагатай жывёлы ў студзені-лютым склала 620,6 т ці 123,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Сярэднесутачныя прывагі жывёлы на вырошчванні і адкорме за 2 месяцы склалі 597 г, што на 96 г болей, чым у сту­дзені-лютым мінулага года. Вышэй за 700 г прывагі атрыманы ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 765 г.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць іллюстрацыйны характар.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем