Темы

Тэхніка да палявых работ падрыхтавана

Тэхніка да палявых работ падрыхтавана

Сельскагаспадарчая тэхніка, якую плануецца задзейнічаць у веснавых палявых работах, да выхаду ў поле практычна гатова — пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.

— На сённяшні дзень стопрацэнтна забяспечана пастаноўка на лінейку гатоўнасці тэхнікі, якая бу­дзе задзейнічана ў палявых работах, у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс», у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». СВК «Гігант» добра папрацаваў у гэтым плане. Завяршаецца падрыхтоўка ў ААТ «Міхалёўская Ніва», «Неўскі-Агра», «Саўгас Кісялевічы». Некаторая праблема маецца ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», але мы яе актыўна рашаем і, упэўнены, да 25 сакавіка — такая задача пастаўлена Саветам Міністраў — і з гэтым справімся, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарча Аляксандр Каўранін.
Аляксандр Мікалаевіч таксама паведаміў, што гаспадаркам раёна, якія ўвахо­дзяць у ААТ «БНБК-Агра», дапамогу ў веснавых палявых работах будзе аказваць механізаваны атрад, створаны галаўным прадпрыемствам на базе машыннага двара вёскі Слабада. Для гэтых мэт набыта 6 энерганасычаных трактароў. Таксама робіцца стаўка і на іншую глебаапрацоўчую, пасяўную, корманарыхтоўчую тэхніку. Мехатрад ужо цалкам укамплектаваны механізатарскімі кадрамі. З 14 сакавіка сельгас­арганізацыі пач­нуць прахо­дзіць тэхагляды — справіцца з гэтай работай у раёне разлічваюць за тыдзень-паўтара.
У веснавых работах будзе задзейнічана і новая тэхніка. У філіяле «Варатынь», да прыкладу, набылі машыну для ўнясення арганічных угнаенняў, у мінулым годзе нядрэнна абнавіўся сельгастэхнікай СВК «Гігант». У цэлым, па словах Аляксандра Каўраніна, тэхнікі ў раёне дастаткова, каб палявыя работы і сяўбу правесці ў агратэхнічныя тэрміны.
Зрэшты, першыя палявыя работы ўжо вось-вось пачнуцца. Пры ўсталяванні тэмпературы не ніжэй за нуль у поле выйдуць самаходныя машыны «Раса» — пачнецца падкормка калійнымі мінеральнымі ўгнаеннямі пасеваў азімай збажыны і рапсу.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем