Дзень Канстытуцыі з раённай дзіцячай школай мастацтваў
15 сакавіка і дні напярэдадні азнаменаваліся ў Бабруйскім раёне святкаваннем Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі ў дарослых і дзіцячых калектывах.
Актыўны ўдзел у святочных імпрэзах традыцыйна прыняла Бабруйская раённая дзіцячая школа мастацтваў. Юныя таленты прысвяцілі значнай даце творчыя выставы, парадавалі прысутных віртуозным выкананнем музычных кампазіцый, чым дадалі ўрачыстасці сустрэчам.
Алена КАРПЕНКА.