У Бабруйскім раёне рыхтуюць насенне да пасяўной
На гэтую пару, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, у гаспадарках актыўна рыхтуюцца да веснавых палявых работ.
У стадыі завяршэння падрыхтоўка насеннага матэрыялу збажыны і зернебабовых, прычым, у радзе сельгасарганізацый гэта работа завершана. Апошняе датычыцца СВК «Гігант», філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка». Падрыхтаванае насенне дастаўляецца ў Бабруйскую раённую дзяржаўную інспекцыю па насенневодстве, каранціне і ахове раслін, дзе работнікі ўстновы праводзяць яго выпрабаванні на пасяўныя якасці. Таксама ў гэтыя дні актыўна вядзецца падрыхтоўка да пасяўной насення мнагалетняй травы.
Поўным ходам ідзе вывазка на палі арганічных угнаенняў — па апошніх дадзеных, вывезена 168 тысяч тон або 62% ад патрэбы. Найбольш актыўна гэта работа вядзецца ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» і філіяле «Харчавік-Агра».
Працягваецца і назапашванне мінеральных угнаенняў пад сяўбу.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.