Темы

Што пасееш, тое і пажнеш

Што пасееш, тое і пажнеш

На двары люты, а значыць, — самы час пацікавіцца станам падрыхтоўкі насення да веснавой сяўбы, у прыватнасці, збожжавых і зернебабовых, якое можа спатрэбіцца ўжо ў наступным месяцы. Як арганізавана гэтая работа ў сельгасарганізацыях раёна, наколькі яна аб’ёмная і ў чым функцыя непасрэдна Бабруйскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін — з гэтымі і іншымі пытаннямі мы звярнуліся да начальніка ўстановы Сяргея Казябы.


— Сяргей Анатольевіч, якія аб’ёмы пасяўнога матэрыялу збажыны і зернебабовых спатрэбяцца раёну сёлета і што, у чыстым выглядзе, ужо маем?
— Гаспадаркам раёна патрэбна 838 тон насення для веснавой сяўбы. гэтая лічба складаецца з асноўнага фонду на патрэбы сяўбы – 670 тон і страхавога фонду на выпадак гібелі раслін падчас зімы і перасейвання азімых — 168 тон. Увесь засыпаны ворах ачышчаны — гэта 1 128 тон, з якіх атрымана 678 тон чыстага насення ці 80 працэнтаў ад патрэбы. Астатнія 20 працэнтаў, гэта 160 тон яравога насення, плануецца набыць у элітгаспадарках. Гэтае насенне рэпрадукцыі Эліта выкарыстоўваецца для сортаабнаўлення.
— Як вядзецца ачыстка, якія да яе патрабаванні?
— Ачыстка вядзецца механічным спосабам на спецыяльнай ачы­шчальнай тэхніцы (машынах), дзе насенне праходзіць праз набор рашэтаў пры адначасовай сепарацыі паветрам. Ад вораху пры гэтым аддзяляецца прымешка (насенне іншых раслін), мякіна, салома, асцюкі. Насенне лічыцца чыстым — патрабаванні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання — калі ў яго скла­дзе 98 працэнтаў асноўнай культуры. Таксама вызначаецца прымешка пустазельных і іншых культурных раслін.
— Машыны для ачысткі ёсць у кожнай гаспадарцы ці пазычаюць, іншым спосабам вырашаюць пытанне?
— Машыны, хоць і далёка не новыя (у асноўным нямецкай фірмы Петкус), у гаспадарках ёсць. Што да “Гіганта”, то там два сучасныя заводы па вытворчасці насення. Так што магчымасці маюцца.
— Якая роля вашай інспекцыі ў гэтым працэсе?
— Самая непасрэдная. Ад кожнай партыі ачышчанага насення адбіраюцца пробы і дастаўляюцца гаспадаркамі ў інспекцыю для праверкі на пасяўныя якасці: чысціню, усходжасць (на апошняе патрабуецца 7-10 дзён), вільготнасць. Таксама маніторым на засяленне насеннага матэрыялу шкоднікамі. Калі выяўляем, то выдаем гаспадарцы прадпісанне на іх знішчэнне хімспосабам і на паўторную праверку партыі. Пасля ўсіх выпрабаванняў проб у выпадку, калі пасяўныя якасці адпавядаюць патрабаванням, выдаем гаспадарцы пасведчанне, на падставе якога (і толькі) сельгасарганізацыя можа выкарыстоўваць гэтае насенне: высейваць, прадаваць. Калі па якім-небудзь крытэрыі насенне не адпавядае, то прадастаўляем адмову ў выдачы пасведчання. Выдача пасведчання ці адмовы — гэта адміністрацыйныя працэдуры, за якія гаспадарка ўно­сіць плату ў бюджэт. Платнай з’яўляецца і ўся працэдура праверкі насення. Ажыццяўляецца яна па заяве сельгасарганізацыі па перадаплаце.
— Ці частыя адмовы ў выдачы пасведчання?
— Заўважу, што з 678 тон насення, якое паступіла на праверку (адабрана і аплачана), праверана 598 тон, з іх 541 тона адпавядае патрабаванням, а 57 тон належаць да паўторнай ачысткі.
— Сяргей Анатольевіч, у сакавіку ваша ўстанова, наколькі ведаю, адзначыць юбілейную дату — 20-годдзе. Колькі з іх інспекцыю ўзначальваеце Вы? Хто ваш калектыў сёння і якую работу, акрамя непасрэдна праверкі насення, праводзіце?
— У сакавіку споўніцца 20 год як тры службы: насенная, па каранціне, па ахове раслін аб’ядналіся ў адну ўстанову — Бабруйскую раённую дзяржаўную інспекцыю па насенневодстве, каранціне і ахове раслін. Наш калектыў — гэта 9 чалавек, у тым ліку аграном першай катэгорыі Жана Каравай, вядучыя аграномы-дзяржаўныя інспектары па насенневодстве Кацярына Кісялёва і Алена Епіхава, вядучыя аграномы па каранціне і ахове раслін Марыя Кляпач, Вольга Ганчарэнка і Ніна Казяба, вадзіцель Аляксандр Кротаў і тэхнічны работнік Надзея Маісеенка. Зрэшты, На­дзея Сцяпанаўна ў наступным месяцы
адзначыць 50-годдзе сваёй работы ў насенневодстве, да выхаду на заслужаны адпачынак яна была спецыялістам гэтага накірунку. Асабіста я ўзначальваю інспекцыю з 2014 года. Функцый у ўстановы шмат. Нашыя спецыялісты ажыццяўляюць нагляд за выкананнем юрыдычнымі і фізічнымі асобамі заканадаўства ў вобласці насенневодства, каранціну і аховы раслін, выкананнем умоў экспарту і імпарту насення, правядзеннем мерапрыемстваў па ахове сельгасраслін ад шкодных арганізмаў, за якасцю сродкаў аховы раслін, якасцю насення, якое выкарыстоўваецца на сяўбу, афармляюць фітасанітарны сертыфікат на падкаранцінную прадукцыю, якая адгружаецца на экспарт, і г. д. Функцый шмат, работы многа, і людзі выконваюць яе сумленна.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024
Актуально

В войсковой части состязались «зарничники»  

3 мая 2024
Человек и природа

Без осадков и до +25°С будет сегодня в Беларуси

3 мая 2024
Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024