Темы

Перамога ў намінацыі «За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці» — у ААТ «Міхалёўская Ніва»

Перамога ў намінацыі «За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці» — у ААТ «Міхалёўская Ніва»

Сення ў раёне праходзіць урачысты сход, прысвечаны падвядзенню вынікаў спаборніцтва па сацыяльна-эканамічнаму развіццю Бабруйскага раёна за 2022 год. У намінацыі «За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці» першае месца за работу ў 2022 годзе прысу­джана ААТ «Міхалёўская Ніва». Таксама сельгасарганізацыя ўдастоена 3-га месца ў намінацыях «За павелічэнне вытворчасці зерня» і «За павелічэнне вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы».

У аснове вытворчага поспеху, як лічаць у гаспадарцы, шэраг складнікаў. Далучыўшы суседнюю сельгас­арганізацыю з нізкімі вытворчымі паказчыкамі, а зна­чыць, дадаткова зямлю і жывёлу, прымянілі ў дачыненні іх тэхналагічныя патрабаванні і рэгламенты, зрабілі прыкметны крок у наладжванні працоўнай дысцыпліны і — паднялі вытворчыя паказчыкі. Прыкметна палепшылі кармавую базу для жывёлагадоўлі — нарыхтавалі болей і якаснага корму, а з пераходжаннем ААТ «Міхалёўская Ніва» са жніўня ў давернае кіраванне ЗАТ «БНБК» атрымалі магчымасць для бесперабойнага забеспячэння статка ўсіх узроставых груп канцэнтраваным кормам.
Даючы характарыстыку сельскагаспадарчаму году, у прыватнасці, раслінаводчай галіне, у «Міхалёўскай ніве» адзначаюць, што 2022-гі даў магчымасць яшчэ раз упэўніцца, наколькі вынікі вырошчвання раслін залежаць ад тэхналагічнага падыходу да гэтага: у тэрмін пасеялі, своечасова падкармілі, якасна правялі хімпраполкі, дружна, пры актыўным удзеле моладзі, сабралі ўраджай. У выніку, як паведамілі ў гаспадарцы, атрымалі 7308 т (157,8%) зерня збажыны і зернебабовых пры сярэдняй ураджайнас­ці 29,4 ц/га (+4,1 ц/га). 2675 т (218,3%) ад агульнага намалоту прыйшлося на пшаніцу, ураджай­насць якой атрымалі 38,2 ц/га (+4,0 ц/га), 2461 т (3,1 раза болей) — на трыцікале пры ўраджайнасці 31,8 ц/га (+11,0) і амаль паўтары тысячы тон (172,9%) — на ячмень, яго ў сярэднім з круга ўзялі па 31,5 ц (+11,4).
Нялёгкім, але выніковым быў мінулы год для жывёлагадоўлі. Якасны травяны корм, аб’ёмы якога павялічылі, стабільная сітуацыя з канцэнтраваным, павышаная ўвага да рацыёнаў кармлення, узмоцнены падыход да ўзнаўлення статка, у цэлым да догляду жывёлы і працоўнай дысцыпліны дазволілі прыкметна павялічыць вытворчасць прадукцыі.
Валавая вытворчасць малака ў 2022-м склала 6537 т (113,5%), рэалізацыя малака — 5951 т ці 113,2%, таварнасць — 91%. Вырошчванне буйной рагатай жывёлы склала 540,5 т (+190,9 т), сярэднесутачныя прывагі БРЖ — 561 г (+68 г). На 1 студзеня бягучага года ў гаспадарцы налічвалася 4362 галавы буйной рагатай жывёлы або 108% да папярэдняга года. За год атрымалі 1523 галавы прыплоду маладняку, або 124% да 2021 года.
Тое, што папрацавалі плённа, сведчаць вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці. У цэлым выручка ад гаспадарання за 2022 год склала 12,1 млн. рублёў (тэмп росту 161,8% да 2021 года). Чысты прыбытак — 4,2 млн. рублёў (210,4%). Выручка ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго працуючага — 62,3 тыс. рублёў (+14,1 тыс. рублёў). Тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў суадносных цэнах да ўзроўню 2021 года — 134,3%, у тым ліку раслінаводства — 151,1%, жывёлагадоўлі — 120,3%.
Сярэднемесячная заробная плата склала 1016 рублёў (+115,5 руб.).
Патэнцыял для нарошчвання аб’ёмаў прадукцыі ў ААТ «Міхалёўская Ніва» вялікі, у тым ліку за кошт паляпшэння вытворчай дысцыпліны. Усведамленне таго, што многае з запланаванага пры тэхналагічна правільным падыходзе атрымалася, дае настрой, як кажуць у калектыве, на дасягненне новых рубяжоў. І аказаны высокі давер — быць гаспадаркай-перадавіком працоўнага спаборніцтва — значны стымул для гэтага.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

В войсковой части состязались «зарничники»  

3 мая 2024
Человек и природа

Без осадков и до +25°С будет сегодня в Беларуси

3 мая 2024
Общество

У медиков выросла зарплата. Кому и какие доплаты и надбавки будут выплачивать?

2 мая 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024