Павышаная ўвага сельгасвытворцаў Бабруйшчыны — да рамонту тэхнікі
Уся ўвага ў гэтыя дні да падрыхтоўкі тэхнікі да палявых работ. На календары — люты, а гэта значыць, рукой падаць да лінейкі гатоўнасці.
Хоць галоўны крытэрый, які прымушае сельгасвытворцаў парупіцца з рамонтнымі работамі, — якасць сяўбы і своечасовае правядзенне пасяўной, ад якіх напрамую залежаць вынікі раслінаводчага года.
На гэты час, як паведамілі ў райсельгасхарчы, гатоўнасць машынна-трактарнага парка раёна складае 68%. Стаіць задача — да 1 сакавіка забяспечыць гатоўнасць тэхнікі, якая будзе задзейнічана ў веснавых палявых работах, не меней чым на 95%.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.