Темы

Мысли вслух: Развагі пра пухавікі і вясну

Мысли вслух: Развагі пра пухавікі і вясну

Не маючы колішняга інтарэсу да адзення — жанчыны ўзросту “за пяцьдзясят” мяне зразумеюць — сёння ў тралейбусе між тым з цікавасцю любавалася жанчынай, якая прыкметна выбівалася з гурту іншых пасажырак, чым прыцягвала ўвагу, і не толькі маю.

Справа не ў рысах твару ці ў постаці жанчыны, хоць і гэта было пры ёй, а ў банальным — адзенні. Жанчына была адзінай (!) у дастаткова напоўненым транспарце, чыя зімовая вопратка не належала да катэгорыі балоневых пухавікоў. На ёй было ладна скроенае, фетравае, мядовага колеру паліто і ў тон, таксама фет­равая, арыгінальная шапачка.

Падумалася — наколькі ж мы, жанчыны (не кажу пра моладзь), аднолькава апранутыя? Паліто-пухавік, часцей чорнага, розных адценняў сіняга (у самой такое) ці цёмна-шэрага колераў працэнтаў на дзевяноста вызначаюць нашу “50+” ідэнтычнасць. І не зразумела — ці то рынак “падкладвае” нам такую… непазітыўную каляровую палітру, ці самі да гэтага імкнемся.
Адказ, хутчэй за ўсё, у першым і другім, а яшчэ — у нашай (хто застаў савецкія часы) звычцы не вылучацца, жаданні “быць, як усе”. “Трэба б і мне купіць такую ж сукенку (сапожкі, світар, хустку…), як у жанчын на рабоце”, — любіла казаць, калі была мала­дзейшай, мая матуля. На думку прыходзяць і “ўсе аднолькавыя” дзевяностыя са швэдрамі “лакостэ” на тры гузікі, у якіх адчуваў сябе каралём танцаў, нават калі побач праз аднаго былі ў такіх…
З болей чым двух дзясяткаў пухавікоў, што налічылі ў гандлёвай палатцы на цэнтральным базары Баб­руйска, толькі два — бежавага колеру. На запытанне, чаму перавагу аддаюць “змрочным”, прадавец адрэагавала здзіўленым: “На такія попыт!”.
У прыватнай краме, куды зайшлі з калегай, выбар колераў (пухавікоў і не толькі) быў шырокім — ад звыклых цёмна-сініх да малочна-белага і ізюмінкі сезону, як заўважыла гаспадыня крамы, — нябесна-блакітнага. І якім жа было маё здзіўленне, калі, перамераўшы ўсё, калега спынілася на… чорным пухавіку. Чаму?! “Мой колер! Дый зручна, не будзе пэцкацца…”, — сумеўшыся, адказала яна.
Мы дружна засмяяліся: кожны згадаў, як усяго некалькі дзён таму эмацыйна абмяркоўвалі ў калектыве тэму аднолькавага колеру ў адзенні. І падумалася — ліха з імі, гэтымі цёмнымі курткамі-пухавікамі, дый хіба важна — на чалавеку балоній ці фетр, проста зацягнулася зіма, якая сёлета рана пачалася, не даюць заспакоіцца напружаныя адносіны ў суседзяў, а так хочацца, каб усюды быў мір, хочацца красак, сонца і вясны — жанчына ў мядовым паліто мне гэта нагадала.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем