Темы

Маладыя і працавітыя

Маладыя і працавітыя

Аляксандр і Вольга Ерамеевы — муж і жонка, жыхары аграгарадка Варатынь. А яшчэ яны — работнікі філіяла «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод ТДіА», чый працоўны лозунг — выконвай абавязкі на сумленне. Менавіта апошняя акалічнасць прывяла нас на малочна-таварны комплекс сельгасарганізацыі, дзе маладых людзей можна застаць ад раніцы да вечара, кожнага — за сваёй справай.

Вольга, пачынаючы з ліпеня, ажыццяўляе догляд за цяляткамі ад нараджэння да трохмесячнага ўзросту. Гэта яе першае працоўнае месца ў філіяле і ў сельскагаспадарчай галіне. Аляксандр — у мінулым вопытны жывёлавод. Пра яго сумленныя адносіны да працы і высокія вытворчыя паказчыкі мы пісалі колькі год таму. У сакавіку малады чалавек «на выдатна» вытрымаў іспыт на тэхніка-асемянатара буйной рагатай жывёлы (прайшоў курсы ў Горацкай сельгас­акадэміі) і з нецярпеннем у пачатку лютага чакае першае цялятка. Пара жыве ў вылучаным гаспадаркай на праве арэнды добраўпарадкаваным доме з паравым ацяпленнем, выхоўвае сямігадовую дачушку і сына чатырох год.
Прычынамі для прыходу маладых людзей у сельскую гаспадарку сталі жыллё і добры заробак. Аляксандр родам з пасёлка Глуша, скончыў Бабруйскі дзяржаўны каледж імя Ларына, дзе набыў спецыяльнасць сталяра-станочніка, па ёй два гады адпрацаваў на мэблевай фабрыцы ў Бабруйску і прыкладна столькі — у індывідуальнага прадпрымальніка. Вольга таксама навучалася ў адным з бабруйскіх каледжаў. Пазнаёміліся маладыя людзі, як часта здараецца, на свяце ў агульных знаёмых. Зразумеўшы, што яны — частачкі аднаго цэлага, пажаніліся, у хуткасці на свет з’явіўся першанец. Як любая маладая сям’я, Ерамеевы марылі пра ўласнае жыллё, прасторны дом. І хоць заробак у Аляксандра на той час быў дастаткова высокім, вырашэнне гэтага пытання бачылася толькі ў далёкай перспектыве.


Рашэнне прыйшло з прапановай сваяка пераехаць у аграгарадок Кавалі, дзе работнікі мясцовай гаспадаркі маглі разлічваць на доб­раўпарадкаваны дом. Гэтай магчымасцю маладая сям’я скарысталася: і Вользе, і Аляксандру падабаўся сельскі ўклад жыцця. Праўда, ААТ «Неўскі-Агра» Аляксандру з часам прыйшлося памяняць на суседні філіял «Варатынь», дзе прапанавалі значна большы заробак, што для маладой сям’і і ўласных амбіцый гас­падара было немалаважным. На новым месцы маладому чалавеку прапанавалі вакансію аператара па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Дзякуючы стараннасці і добрасумленню Аляксандра філіял «Варатынь» на практыцы пацвердзіў і прадэманстраваў іншым, што зімаваць не ў хляве, а пад адкрытым небам, у спецыяльна прыстасаваных «хатках» маленькай жывёле не тое што можна, а нават карысна — захаванасць атрымліваецца стопрацэнтная. Але ж і тэхналагічныя патрабаванні пры гэтым павінны выконвацца бездакорна, з чым Аляксандр Ерамееў выдатна справіўся.
Пазней абавязкі жывёлавода Аляксандр Аляксандравіч перадаў жонцы — у маладой жанчыны якраз скончыўся адпачынак па доглядзе за сынам і трэба было вырашацца з работай. Сам жа спраўдзіў даўнюю мару — стаў тэхнікам-асемянатарам.
— І цудоўна з гэтым спраўляецца, — характарызуе героя аповеду загадчыца МТК Тамара Хлебапашава. — Акрамя прафесійных абавязкаў на комплексе, сочыць за жывёлай на МТФ «Коўрын». Займаецца і выяўленнем жывёлы ў ахвоце, і непасрэдна асемяненнем, і лячэннем, і г. д.
— А як па-іншаму, гэта ж мой будучы заробак, — рэзюмуе пачынаючы спецыяліст.
Азы лячэння малады чалавек пераняў ад колішняга галоўнага ўрача і сваяка Аляксандра Штыблера. Ведам жа па новай прафесіі абавязаны вопытнай Наталлі Акуліч, а яшчэ болей — самастойнай падрыхтоўцы, да чаго падыйшоў па-сучаснаму. Прынёс на комплекс камп’ютар: вывучаў літаратуру, глядзеў відэаўрокі па тэме (той выпадак, калі чалавек мэтанакіраваны і зацікаўлены ў рабоце).
— Упершыню на практыцы ажыццявіць працэс асемянення было сапраўды страшна! — прызнаецца субяседнік. — Але ўяўляеш малюнак і пачынаеш арыентавацца, дзе які орган і ў якім стане павінен быць. Так што на курсах у лістападзе я ўжо дапамагаў разабрацца ў практычных пытаннях іншым «навічкам», — усміхаецца герой аповеду.
Работай сваёй Аляксандр задаволены, заробкам — таксама, хоць, каб яго атрымаць, трэба, як кажа, неадступна знаходзіцца на аб’екце, быць у курсе стану жывёлы, праводзіць своечасовыя дыягностыку, асемяненне, лячэнне… Словам, працаваць.
«Работы ў жывёлавода — на кіламетр!» — эмацыйна далучаецца да размовы, расказваючы пра свае абавязкі, жонка Вольга. — Як прыйдзеш у пяць раніцы, так да сямі вечара і круцішся, перапынак толькі адлучыцца дамоў на абед. Малыя цяляткі, што малыя дзеці. Асабліва шмат увагі патрабуюць нованароджаныя. Яны ў абавязковым парадку павінны атрымаць малозіва, а затым іх трэба навучыць працэсу піцця, прымяніўшы для гэтага ўсе магчымыя спосабы. Рот не адкрывае — даеш пасмактаць палец, не бярэ — змочваеш малаком, пасля паціху апускаеш пысу ў вядзерка… І так цягам пяці-шасці дзён. А ў нас нованароджаных за суткі і па 6-7 бывала.
Расказваючы пра гэта, маладая жанчына лагодна ўсміхаецца, што дае зразумець — параўнанне цялятак з дзецьмі для яе не пустыя словы.
Акрамя таго трэба напаіць малаком іншых цялят — у групе іх 215, атрымаць і раздаць камбікорм, праса­чыць, каб у кожнага былі авёс, вада. А яшчэ, па словах Вольгі, вельмі важна, каб у клетках было суха. Дзеля гэтага яна не стамляецца мяняць саламяны подсціл. Штодзённы рытуал — уборка тэрыторыі пасля завяршэння кармёжкі: навесці парадак ля клетак, у праходах. Зноў жа, трэба абыйсці кожнае цялятка, прасачыць, каб усе былі здаровыя, каб раптам што не здарылася.
— Работа мне падабаецца, і ў калектыве прынялі выдатна, — дзеліцца ўражаннямі маладая жанчына. — На заробак таксама не скарджуся. Ён залежыць ад дасягнутых прывагаў жывёлы. Сярэднесутачныя атрымліваю ў межах 800-900 грам. Засмучае толькі, што зімой дзень кароткі — дзецям увагі ўдзяляю не столькі, як хацелася б. У гэтым плане выручае маці, якая жыве ў Кавалях і з якой сын і дачка бавяць час пасля садка і школы.
Пра дзяцей Вольга расказвае з асаблівай пяшчотай і гонарам за іх першыя поспехі. Дачушка, як кажа, з задавальненнем наведвае школу мастацтваў у Кавалях — займаецца народнымі спевамі. Дзіцячы калектыў, куды ходзіць, мае званне ўзорны і днямі прымаў удзел у раённым аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці, да чаго і дзеці, і педагогі актыўна рыхтаваліся.
З нецярпеннем чакае маладая жанчына вясну: лагода сонейка і працяглы светлавы дзень, упэўнена Вольга, дададуць утульнасці яе працы. І марыць, каб у іх з мужам знайшоўся час паездзіць па краіне, пабачыць самой і паказаць дзецям цікавыя знакавыя месцы Беларусі.
І Аляксандр, і Вольга пакінулі надзвычай прыемныя ўражанні: у меру стрыманыя і сур’ёзныя, умеюць падтрымаць жарт. А галоўнае — цвяроза глядзяць на жыццё. Будуюць уласны дабрабыт працай нялёгкай, але якая прыносіць маральнае і, што вельмі важна, матэрыяльнае задавальненне. У філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», які вось ужо колькі год утрымлівае лідзіруючую пазіцыю ў раёне па надоях малака на адну карову, да такіх людзей — вялікая пашана.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Березовском районе погибли четверо малышей. МЧС призывает с раннего возраста обучать детей правилам безопасности

16 апреля 2024
Общество

18 апреля на территории района пройдет единый день информирования

16 апреля 2024
В стране и мире

ЦИК принято решение о созыве ВНС 24-25 апреля

16 апреля 2024
Актуально

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о реализации нового совместного с Россией космического проекта

16 апреля 2024
Год качества

Представители профсоюзов изучили условия питания на посевной

16 апреля 2024
Актуально

Молодежная ярмарка вакансий пройдет в Бобруйском районе 25 и 26 апреля

16 апреля 2024
Человек и природа

Дожди, порывистый ветер и до +16°С ожидается сегодня в Беларуси

16 апреля 2024
Общество

«Белтелеком» повышает цены на интернет и телевидение

15 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Актуально

Избраны члены Совета Республики от Могилевской области

4 апреля 2024