Знайдзі работу — памяняй жыццё
Гэтая тэма-пасыл чырвонай рысай прайшла праз пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці жыхароў раёна, якое адбылося ўчора ў Бабруйскім РАУС.
У мэтах працаўладкавання, аказання дапамогі, вырашэння побытавых і жыццёвых пытанняў наведвальнікамі мерапрыемства сталі беспрацоўныя, якія або вызвалены з месцаў пазбаўлення волі, або значацца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС пасля адбыцця пакаранняў.
Узначаліў работу камісіі старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян, удзел прынялі начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Дземідовіч, сакратар камісіі Юлія Гук, прадстаўнікі ад наймальнікаў: дырэктар ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” Яўген Бакач, інжынер па ахове працы ААТ “Саўгас Кісялевічы” Дзмітрый Дзярабін.
Спецыяліст крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Кацярына Цыганкова ў межах пасяджэння правяла з наведвальнікамі прафілактычнае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне ўчынення імі правапарушэнняў і злачынстваў.
Алена КАРПЕНКА.