Темы

Жывёлагадоўля падвяла вынікі года

Жывёлагадоўля падвяла вынікі года

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, на 1 студзеня 2023 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічвалася 25 215 галоў буйной рагатай жывёлы або 101,3% да ўзроўню папярэдняга года, у тым ліку кароў — 8 453 галавы.

Вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях за 2022 год склала 39 555,3 т ці 103,1% да папярэдняга года, у тым ліку за снежань —
3 323,1 т. Рэалізацыя малака за 2022 год склала 35 817,8 т ці 104,8%, у тым ліку за снежань — 2 969,7 т або 105%.
Сярэдні ўдой малака ад каровы за мінулы год склаў 4 610 кг, што вышэй узроўню 2021 года на 264 кг. У разрэзе гаспадарак найбольшая прадуктыўнасць дойнага статка дасягнута ў філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА” — 7 708 кг (тэмп росту 101,2%), філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 6 686 кг (104,5%). Найбольшы прырост удою на рагулю — у СВК “Гігант” (+1 418 кг — да ўзроўню 5 808 кг).
Вышэй за 90% таварнасць малака адзначана ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” (93,4%), у філіяле “Варатынь” ААТ “Бабруйскі завод ТДіА” (93,2%) і ў ААТ “Міхалёўская Ніва” (91%).
Вырошчванне буйной рагатай жывёлы ў 2022 годзе склала 3 618,7 т або 117,2% да ўзроўню 2021 года. За гэты перыяд атрымана 8 189 галоў прыплоду цялят або 95,5% да папярэдняга года. Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы за мінулы год склалі 602 г ці 117,3%. Найбольшы прырост прывагаў дасягнуты ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — 164,8% — да 603 г.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем