Темы

Сваю прафесію люблю

Сваю прафесію люблю

Як і большасць тых, хто прыйшоў і прыходзіць у медыцыну, мая субяседніца мару стаць доктарам выпесціла з дзяцінства. «Іншыя прафесіі нават не разглядвала, таму і да біялогіі з хіміяй цікавасць была павышаная, ставілася да іх сур’ёзна і на школьных уроках, і падчас заняткаў з рэпетытарам», — кажа урач-рэнтгенолаг Бабруйскай гарад­­­­­ской паліклінікі №2 Ірына Мікалаеўна Кандраценка, пра якую і будзе наша размова.

Засталі доктара на працоўным месцы якраз за асноўным яе заняткам — вывучэннем рэнтгенаграмы грудной клеткі пацыента. Расказваючы пра абранне прафесіі, субяседніца прызнаецца, што далёка не ўсе верылі ў ажыццяўленне яе мары: занадта высокую паставіла планку. Каб дака­заць іншым і найперш сабе, што патэнцыялам валодае дастатковым, выпускніца Туголіцкай школы нават не стала браць мэтавы накірунак на навучанне, які зачастую дазваляе стаць студэнтам пры ніжэйшай суме прахаднога балу, чым у тых, хто паступае на агульных умовах. І ўсё атрымалася — у 2007 годзе Ірына стала студэнткай медыка-дыягнастычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Гады вучобы гераіня аповеду згадвае з удзячнасцю за набытыя веды і адначасова як надзвычай складаныя. Дайсці да выпускных іспытаў давялося далёка не ўсім з тых, хто прыйшоў на першы курс. Хвалюючыся за здароўе дачкі, якая ўпарта ідучы да мэты, не выпускала з рук пад­ручнікаў, бацькі, як кажа малады ўрач, нават прапаноўвалі ёй спыніць навучанне, перафарматавацца на іншую прафесію. Але ж Ірына была няўхісная — яна пройдзе праз усе выпрабаванні і абавязкова будзе доктарам.
У галіну аховы здароўя менавіта Бабруйшчыны мая субяседніца патрапіла дзякуючы шчаслівай падзеі ў яе жыцці — замужжу. Яе суджаным стаў аднавясковец, што дало магчымасць размеркавацца на малую радзіму, па месцы жыхарства мужа. Неўзабаве на свет нара­дзілася дачушка, за ёй — другая (дзяўчынкам 8 і 5 год). Таму ў практычную медыцыну ў поўным сэнсе гэтага слова мая субяседніца прыйшла некалькі год таму — у надзвычай складаны для галіны «кавідны» перыяд.
— Патрапіла быццам бы ў вадаварот, — згадвае той час Ірына Мікалаеўна. — Рэнтгеналагічных здымкаў за дзень даво­дзілася рабіць мноства. Адчувала вялікую адказнасць за правільнасць выстаўленага дыягназу і празмерную напружанасць ад таго, каб раптам не прапусціць пнеўманію.
Веды ў памяці ўзнавіла хутка, нездарма ж у рысах яе характару — адказнасць, добрасумлен­насць, настойлівасць у дасягненні мэты. Хоць, як прызнаецца, у асаблівых выпадках не грэбуе параіцца з калегамі-рэнтгенолагамі з іншых медустаноў. «Два меркаванні заўжды лепш за адно, і лепей, лічу, падстрахавацца, чым зрабіць памылковае заключэнне», — кажа доктар.
З прыемнасцю ад урача-рэнтгенолага даведалася, што вірусных пнеўманій гэтай парой у паліклініцы №2, якая абслугоўвае вяскоўцаў Бабруйшчыны, амаль не дыягназуецца. Дазналіся, што адсут­насць такой пнеўманіі на рэнтгеналагічным здымку — не факт таго, што яе ў пацыента няма. Таму для пастаноўкі дыягназу ўрач выкарыстоўвае дадатковыя магчымасці кабінета — скапічнае абследаванне, якое дазваляе назіраць за органам у рэжыме рэальнага часу, а таксама звяртае ўвагу на іншыя асаблівасці здымка, у прыватнасці, на выражан­асць «лёгачнага малюнка», які пры пнеўманіі больш яскравы. Што людзі сталага ўзросту, якія пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, зачастую сутыкаюцца з так званымі «застойнымі» пнеўманіямі. Што ў кабінеце ўрача-рэнтгенолага робяць здымкі не толькі грудной клеткі чалавека, але і іншых органаў, у тым ліку апорна-
рухальнага апарата. Што пашко­джанняў у сувязі з зімой у людзей не пабольшала. Што пацыентамі рэнтгеналагічнага кабінета з’яўляюцца як дарослыя, так і дзеці.
На запытанне, ці атрымлівае доктар задавальненне ад работы, да якой так упарта і настойліва пракладвала дарогу, Ірына Кандраценка адказвае станоўча. «Сваю прафесію, нягледзячы ні на што, люблю і не памяняла б ні на якую іншую!», — упэўнена заўважае яна. У пацверджанне такі ж упэўнена-станоўчы адказ дае і на нашу цікавасць — ці параіла б доктарскую справу дочкам, калі б стаяў выбар?
Як і любы накірунак медыцыны, рэнтгеналогія патрабуе ад тых, хто ёй займаецца, пастаяннага развіцця, памнажэння і ўдасканалення ведаў. Наша гераіня гэта толькі вітае. Не стамляючыся шукае літаратуру па тэме, знаёміцца з меркаваннямі спецыялістаў, чый вопыт у гэтым накірунку прызнаны на высокіх узроўнях.
Дыягнастычнае абсталяванне, што маецца ў паліклініцы, па словах Ірыны Мікалаеўны, мае шырокія магчымасці. Значным лічыць доктар і тое, што, каб зрабіць рэнтгеналагічны здымак, вяскоўцам не трэба шукаць гэтай паслугі ў іншых медустановах.
Як і большасць жанчын, Ірына Кандраценка з дзяцінства марыла пра ўтульнасць сямейнага гнязда: прасторныя пакоі для дзяцей, светлую залу для пасядзелак з роднымі, сябрамі, пра дагледжаны дворык, водар кветак і пладовых дрэўцаў у садзе. І абавязкова — каб гэта было на малой радзіме, дзе і яны з мужам выраслі, і падрастаюць іх дзеці, дзе такі прывабны для яе сельскі ўклад жыцця спалучаецца з цудоўнымі магчымасцямі вялікага побач горада. Яе мара хутка спраўдзіцца — сям’я дабудоўвае ўласны дом у Туголіцы, дзе прадугледжаны і прасторныя пакоі, і агарод, і ўтульны двор з зонай адпачынку. Гэтая акалічнасць, цеплыня сям’і і, вядома ж, любімая работа даюць гераіні аповеду адчуванне шчасця, якое так неабходна кожнаму чалавеку, каб жыць у гармоніі з сабой і ладзе з іншымі. Менавіта шчасця і здароўя жадае ўрач-рэнтгенолаг Ірына Мікалаеўна Кандраценка і ўсім сваім пацыентам, і чытачам «раёнкі» ў новым годзе.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Достучаться до каждого: в Бобруйском районе прошли профилактические мероприятия МЧС

29 марта 2024
Общество

1 апреля истекают сроки представления деклараций и сведений о доходах физических лиц за 2023 год

29 марта 2024
Актуально

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024