Темы

Праблема з працаўладкаваннем? Звяртайцеся ў пастаянна дзеючую камісію

Праблема з працаўладкаваннем? Звяртайцеся ў пастаянна дзеючую камісію

Функцыянаванне камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва раёна працягнута і ў 2023 годзе. Чарговае яе пасяджэнне прайшло ў мінулы чацвер на базе Сычкаўскага сельвыканкама. Разам са старшынёй Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворгам Мелканянам, які камісію ўзначальвае, удзел у пасяджэнні прынялі начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Ірына Пракопчык, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацабароне Вікторыя Хаміцэвіч, участковы інспектар міліцыі Андрэй Лабачоў, старшыня Сычкаўскага сельвыканкама Зінаіда Трубачка, сакратар камісіі Юлія Гук і дырэктар ААТ “Саўгас Кісялевічы” Валерый Сяргейчык.


Гаворачы пра дасягненне асноўнай задачы камісіі ў папярэднім годзе і вартасць дадзенай формы ўзаемадзеяння з вяскоўцамі, якія значацца ў спісе незанятых ў эканоміцы краіны, Геворг Мелканян адзначыў, што вынікі хоць і не тыя, на якія б хацелася разлічваць, але відавочныя:
— За мінулы год са спісу беспрацоўных удалося працаўладкаваць 64 чалавекі. Гэта нямала, асабліва калі ўлічыць, што за кожным выпадкам афіцыйнага працаўладкавання — змены не толькі ў сацыяльным статусе чалавека, але яго ладзе жыцця. Да таго ж лічу, што работу камісіі трэба ацэньваць шырэй, чым колькасць працаўладкаваных. Бо гэта яшчэ і зніжэнне злачыннасці на тэрыторыі раёна, і папярэджанне пажаранебяспечных сітуацый. Не сакрэт, што прыкладна 70 працэнтаў ад колькасці наведвальнікаў камісіі — людзі нізкага сацыяльнага статусу, злоўжывальнікі спіртнымі напоямі, дэбашыры. Працаўладкаваць іх — значыць, даць шанец выправіцца, адчуць сваю значнасць, павярнуцца тварам да сям’і і родных. Калі апошняе не спрацоўвае — выпадкі таго, што чалавек пасля месяца работы ізноў вяртаецца да лайдацтва і п’янства, не адзінкавыя — то па рашэнні камісіі, ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў накіроўваем яго ў лячэбна-працоўны прафілакторый, адгароджваем тым самым ад грамадства, сям’і, не даючы здарыцца злачынству. Але гэта ў крайнім выпадку. Галоўнай жа мэтай ставім працаўладкаваць чалавека, зрабіць яго карысным для краіны і сям’і. Таму і падыход да кожнага індывідуальны, улічваем усе крытэрыі: вопыт, прафесійныя пажаданні, магчымасці здароўя, блізкасць да месца пражывання, усё, каб чалавек працаўладкаваўся і замацаваўся ў калектыве.
Большасць тых, хто прыйшоў на пасяджэнне камісіі, — жыхары вёсак, набліжаных да горада, што значна пашырае іх магчымасці знайсці работу. Між тым толькі адзінкі прыклалі намаганні для самастойнага пошуку вакансіі. У асноўным адказ быў звыклы — “не працую, бо няма дзе”.
Хоць работа, як аказалася, ёсць. На іх жа тэрыторыі — у ААТ “Саўгас Кісялевічы”, прычым, з дастаткова высокім заробкам. Але ж і ўмова сур’ёзная — сумленнае стаўленне да працоўных абавязкаў, выключэнне любога “ўзаемадзеяння” са спіртным.
Ці прымальнымі такія патрабаванні палічаць для сябе трое жыхароў сельсавета, якім дырэктар саўгаса Валерый Сяргейчык даў шанец стаць жывёлаводамі і трактарыстам, — пакажа час. Члены ж камісіі спадзяюцца, што ў наступнае пасяджэнне ў Сычкаве маладыя людзі будуць заняты стваральнай працай, што знойдуць сваё прызначэнне і тыя, каму рэкамендавана неадкладна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, каб разам знайсці вакансію па душы.
Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

В будущее вместе с нами

Працоўнае лета павінна быць бяспечным

3 мая 2024
Актуально

План комплексного благоустройства территории Бобруйского района на 2024 год

3 мая 2024
Актуально

Текущий ремонт кровель жилых домов в 2024 году

3 мая 2024
80-летие освобождения Беларуси

Узницы концлагерей принимали поздравления с Днем Победы

3 мая 2024
Общество

На заседании исполкома рассмотрен вопрос о дополнительных мерах по кадровому обеспечению госорганизаций

3 мая 2024
Актуально

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Какие документы можно получить через единый портал электронных услуг

3 мая 2024
Актуально

Лукашенко приехал на Центральный командный пункт ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Происшествия и безопасность

Где в Бобруйском районе запрещено купаться

3 мая 2024
Актуально

Ограничения на посещение лесов введены по всей Беларуси

3 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024