Темы

Выдатны настаўнік, чулы чалавек

Выдатны настаўнік, чулы чалавек

Адукацыя Бабруйскага раёна багата на педагогаў, якія не толькі ўкладваюць у дзіцяці веды па тым ці іншым прадмеце, але вучаць маленькага чалавека быць чалавекам у шырокім сэнсе гэтага слова: паважаць сябе і іншых, шанаваць родных, заўважаць наўкол прыгожае, зберагаць спадчыну сям’і і народа, любіць вялікую і малую Радзіму. Ву­чаць спагадзе, чуласці, дабрыні ў дачыненні іншых людзей, усяго жывога, упартасці і настойлівасці ў рашэнні жыццёвых задач, дасягненні пастаўленых мэт. Настаўнікаў, якія з гатоўнасцю перадаюць уласны вопыт маладому пакаленню педагогаў, дбаючы, каб ланцужок прафесійнага майстэрства, якое некалі самі перанялі ад старэйшых калег, узбагацілі і адшліфавалі, не перарваўся.

Да ліку такіх педагогаў, без сумнення, нале­жыць Ірына Эрыхаўна Сысоева, настаўнік пачатковых класаў Бортнікаўскай сярэдняй школы — пераможца першага этапа рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Рэспуб­лікі Беларусь”.
У дадзенай установе адукацыі Ірына Эрыхаўна працуе з 1999 года. Яна — настаўнік вышэйшай катэгорыі. За час работы зарэкамендавала сябе творчым педагогам.
— Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу Ірына Эрыхаўна ўлічвае ўзроставыя, псіхалагічныя і індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў. Выкарыстоўвае ў рабоце сучасныя методыкі навучання і адукацыйныя тэхналогіі: гульнёвую, здароўезберагальную, праектную. Вучыць дзяцей думаць, выказваць сваю думку, аналізаваць, рабіць вывады, закладвае асновы даследчай дзейнасці, — расказала пра педагога дырэктар установы адукацыі Ірына Валянцінаўна Нікалаева.
А яшчэ мы даведаліся, што Ірына Эрыхаўна — настаўнік, які не дазваляе сабе спыняцца на набытых ведах, сістэматычна працуе над павышэннем свайго майстэрства. З’яўляючыся кіраўніком школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў і выхавацеляў ГПД, дзеліцца вопытам з калегамі. Яна прымае ўдзел у разнастайных конкурсах. З’яўляецца аўтарам творчых распрацовак: інтэр­актыўны плакат “Усе свае” (інтэрактыўны бацькоўскі сход), інтэрактыўны плакат “Русский язык. 2 класс. Звуки и буквы”, інтэрактыўнае відэа “Вясёлае падарожжа”.
Ірына Эрыхаўна ўдзельнічае ў інавацыйным праекце “Укараненне мадэлі фарміравання метапрадметнай кампетэнтнасці навучэнцаў ва ўмовах інфарматызацыі адукацыі”. Засвоіла вучэбную праграму “Стварэнне электронных адукацыйных рэсурсаў сродкамі камп’ютарных і інтэрнэт тэхналогій”. І ўвогуле яна — добры і спагадлівы чалавек, які карыстаецца аўтарытэтам у калег, вучняў і іх бацькоў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

То, что нас объединяет. В Бобруйском районе проходит республиканский субботник

18 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Пьяному и бесправному не место на дороге!». В Бобруйском районе стартовала акция ГАИ

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Республиканский субботник проходит в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Большая сделка с США, война на Ближнем Востоке и будущее Беларуси. Подробности интервью Лукашенко RT

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем