Темы

Участковы інспектар міліцыі адказаў на пытанні вяскоўцаў

Участковы інспектар міліцыі адказаў на пытанні вяскоўцаў

Прыём грамадзян Цялушскага сельсавета правёў у сераду старшы ўчастковы інспектар Бабруйскага РАУС Аляксандр Шавялёў — мерапрыемства прайшло ў пабудове сельвыканкама.

Такая форма ўзаемадзеяння міліцыі і сельскіх жыхароў стала традыцыйнай. Яна наладжана ў мэтах папярэджання злачыннасці на падведамаснай тэрыторыі, зняцця хвалюючых грамадзян пытанняў. Непасрэдна Аляксандр Шавялёў гатоў адказаць на пытанні сяльчан адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якую ўваходзіць 11 населеных пунктаў, штосерады з 10 да 13 гадзін.

— Наведвальнікаў на прыёмы прыходзіць не сказаць каб многа, — расказвае ўчастковы інспектар, — у міліцыі з вяскоўцамі і без таго цеснае ўзаемадзеянне. Сёння, у прыватнасці, жыхар Ступянёў прыйшоў за парадай, як правільна паступіць, каб і самаму не застацца ў накладзе, і не мець пазыкаў перад падатковай інспекцыяй. Ужо два гады як па рашэнні суда на яго транспартны сродак накладзены арышт, адпаведна вясковец не мае права ім карыстацца і не карыстаецца, хоць той на ім лічыцца. У грамадзяніна ўзнікла пытанне — ці трэба плаціць транспартны падатак за аўто і як правільна ў дадзенай сітуацыі паступіць. Чалавеку патлумачана, што ў яго сітуацыі варта звярнуцца ў суд за дакументам, які б засведчыў, што на транспартны сродак накладзены арышт. Пасля гэтага дакумент, які пацвярджае рашэнне суда, прадаставіць у падатковую інспекцыю.

Пытанні сваёй кампетэнцыі Аляксандр Мікалаевіч здымае, як кажа, і падчас штодзённых размоў з грамадзянамі, наведваючы тых па месцы жыхарства. Разам з іншым не стамляецца тлумачыць людзям, асабліва састарэлым, як паводзіць сябе ў сітуацыі, калі тэлефануюць машэннікі і прапаноўваюць перадаць грошы — гэтая тэма цяпер надзвычай актуальная, як не стаць мішэнню злодзеяў, як не справакаваць пажаранебяспечную сітуацыю. Пад пастаянным кантролем міліцыі грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, вядуць асацыяльны лад жыцця, раней асуджаныя. “Радуе, што з кожным годам такіх грамадзян, у тым ліку абавязаных па Дэкрэту №18, на ўчастку становіцца меней. Прыемна назіраць за тымі, хто, пабываўшы ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, знайшоў у сабе сілы перамагчы цягу да спіртнога — працуе, паставіў сабе за мэту палепшыць якасць жыцця і ўпарта да яе ідзе”, — падзяліўся разважаннямі Аляксандр Шавялёў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В поселке Редкий Рог работники МЧС спасли женщину

6 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Проект «Ад падзела да адзінства». Часть 3

6 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

6 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 6 сентября: курс на осень с дождями и похолоданием

6 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

«Ад вытокаў роднай мовы». У Варатыні для дзяцей прайшоў  інфармацыйны час

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем