Сельгасвытворцы рыхтуюцца да новай пасяўной
Нягледзячы на немалы снегавы покрыў, у раённых гаспадарках займаюцца вывазкай на палі арганікі.
Дадзенага віду ўгнаенняў пад сяўбу 2023 года спатрэбіцца больш за 270 тысяч тон. На сёння працэнт вывезенага (ад патрэбы) вызначаецца лічбай 39 ці 103 тысячы тон, а ў радзе сельгасарганізацый і значна вышэйшай. У тым жа філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” на палях знаходзіцца 14,6 тысяч тон (63% ад плану), у ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 12,8 тысяч тон або 75% ад неабходнага. 17,5 тысяч тон — без малога 40% ад патрэбы, вывезена на палі ў ААТ “Неўскі-Агра”. Адначасова вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў.
Працягваецца падрыхтоўка пасяўнога матэрыялу да сяўбы. Насення збажыны, разам са страхавым фондам, патрабуецца 838 тон. На гэтую пару ачышчана звыш 570 тон вораху — атрымана 390 тон чыстага насення — 47% ад патрэбы. У “Харчавіку-Агра” падрыхтавана 89% ад неабходнага аб’ёму, у філіяле “Варатынь” — 81%.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.