Падведзены вынікі агляду мехдвароў
Падведзены вынікі штогоднага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў. Падчас агляду ўлічвалася якасць пастаноўкі тэхнікі на працяглае захаванне, падрыхтоўка майстэрань да рамонту тэхнікі ў зімовы час, стварэнне бытавых умоў для гэтага.
Па выніках агляду 1-е месца прысуджана СВК “Гігант”, чый машынны двор найболей адпавядае крытэрыям ацэнкі. 2-е — ААТ “Міхалёўская Ніва”, 3-е — філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”. Кожнай з сельгасарганізацый уручана прэмія — адпаведна 20, 15 і 10 базавых велічынь.
Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.