Темы

Алена Блізнюк: “Ніколі не пашкадавала, што прысвяціла сябе медыцыне”

Алена Блізнюк: “Ніколі не пашкадавала, што прысвяціла сябе медыцыне”

У час размовы з Аленай Мікалаеўнай Блізнюк, урачом-экспертам Бабруйскай гарадской паліклінікі №2, лаўлю сябе на думцы, што субяседніца нагадвае школьных настаўнікаў, якімі я асабліва захаплялася — прафесійна кампетэнтная, з шырокім кругаглядам, сціплая, ураўнаважаная, у меру строгая, духоўна багатая.


У сваіх меркаваннях не памылілася, бо прыкладна тымі ж словамі ахарактарызавала Алену Мікалаеўну кіраўніцтва БГП №2 — урач граматны, кампетэнтны, адказны, гатовы падставіць плячо калегам у рашэнні прафесійных пытанняў і разам з тым чулы, сумленны, спагадлівы чалавек. Неацэнныя якасці, згадзіцеся, у любой сферы дзейнасці, а ў педагогіцы і медыцыне асабліва, бо працаваць даводзіцца не толькі з чалавекам як фізічнай асобай, але і з яго душой.
Зусім не здзівіла, што сваю прафесію Алена Мікалаеўна “вынасіла” з дзяцінства — яшчэ адна адметнасць і еднасць сапраўдных педагогаў і медыкаў, бо выпадковыя людзі тут хутчэй нашкодзяць, чым прынясуць карысць. Адзінае, што стаяў выбар паміж медыцынай і ветэрынарыяй. Песціць сабачак і катоў, паіць і карміць іх было натуральным для маёй субяседніцы. У арсенале цацак і гульняў галоўнае месца зай­маў дзіцячы набор для лячэння.
Гады вучобы ў бабруйскай школе №14, якую дзяўчына скончыла з залатым медалём, дзіцячую мару толькі ўкаранілі. У пачатку 90-х Алена стала студэнткай, паступіўшы ў Гродзенскі дзяржаўны медінстытут. Практыку падчас інтэрнатуры па спецыяльнасці “тэрапія” праходзіла ў родным горадзе, у Бабруйск была размеркавана і пасля заканчэння вучобы.
З удзячнасцю згадвае гераіня аповеду першае працоўнае месца — Бабруйскую гарадскую паліклініку №4 і галоўнага ўрача Лілію Кашкараву, якая стала для маладога спецыяліста прыкладам прафесіяналізму, служэння абранай справе і па рэкамендацыі якой ёй, тады цэхаваму тэрапеўту (пацыентамі былі работнікі фабрыкі Халтурына) усяго з двухгадовым стажам даручылі адказную пасаду намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі. “Напэўна, нешта разгля­дзела ўва мне вопытны кіраўнік”, — з усмешкай заўважае субяседніца.
Як бы там ні было, а з лёгкай рукі старэйшай калегі Алена Мікалаеўна ў гэтай пасадзе больш за 20 год. Пасля паліклінікі №4 некаторы час працавала ў 7-й і вось ужо амаль 10 год — у раённай, як дагэтуль называюць БГП №2. Праўда, некалькі год таму назву пасады змянілі, і цяпер Алена Блізнюк — урач-эксперт. Яна ж — старшыня ўрачэбнай кансультацыйнай камісіі і медыцынскай вадзіцельскай камісіі.
Абавязкі ва ўрача-эксперта шырокія. Тая ж урачэбная кансультацыйная камісія праводзіцца штодня, акрамя серады, хоць у выключных выпадках і гэты дзень задзейнічаецца. Сярод асноўных функцый камісіі — кантроль за часовай непрацаздольнасцю грамадзян. “Гэта калі ў чалавека працяглы лісток непрацаздольнасці і ў вызначаныя тэрміны ажыццяўляецца кантроль за яго абаснаванасцю: паўнатой абследавання, лячэння, рэабілітацыі пацыента”, — тлумачыць доктар. Яшчэ адзін накірунак — адбор пацыентаў з прыкметамі інваліднасці. На запытанне, ці не становіцца ў раёне болей лю­дзей-інвалідаў у працаздольным узросце (усё ж такі мы перажылі кавід), Алена Мікалаеўна адказвае адмоўна: “У апошнія гады сітуацыя наадварот стабілізавалася ў гэтым плане”. Яшчэ адным накірункам работы з’яўляецца выдача заключэнняў УКК па розных пытаннях, у прыватнасці, перавод цяжарнай жанчыны на іншую, больш лёгкую працу, перавод на іншую работу з выключэннем супрацьпаказаных фактараў, выдача заключэнняў непрацуючым грама­дзянам, якія маюць праблемы са здароўем, забеспячэнне інвалідаў тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, выдача заключэнняў на прадастаўленне адраснай дапамогі на падгузнікі. Гэта тыя пытанні, з якімі, па словах Алены Блізнюк, жыхары раёна звяртаюцца ва УКК найбольш часта. Расказала доктар і пра тое, што шлях пацыента ад нямогласці да ўстанаўлення інваліднасці — не ў адзін дзень, як лічаць іншыя. А своеасаблівым сувязным паміж грамадзянінам і камісіяй з’яўляецца ўчастковы ўрач. Ён абследуе пацыента для ўстанаўлення дыягназу, пасля чаго праводзяцца лячэнне і рэабілітацыя. Пры неабходнасці, з улікам наяўных у грамадзяніна праблем, прызначаюцца кансультацыі ўрачоў-спецыялістаў. Пасля іх агляду і дыягностыкі праводзіцца дадатковае лячэнне. Калі і яно станоўчага выніку не дало і ў чалавека захоўваюцца парушэнні, абмежаванне жыццядзейнасці, урач накіроўвае пацыента на УКК для афармлення накіравання на медыка-рэабілітацыйную экспертную камісію (МРЭК). Пры гэтым Алена Мікалаеўна нагадвае, што інваліднасць — не прыгавор. Ёсць інваліды 1-й і 2-й груп, якія працуюць і сацыяльна актыўныя. Усё залежыць ад таго, якія мэты чалавек перад сабой ставіць.
Трэба адзначыць, што аналізаваць — не толькі прафесійны абавязак Алены Блізнюк, але і склад яе натуры. Па­дзялілася Алена Мікалаеўна і тым, што засмучае яе як чалавека. Гэта падыход некаторых грамадзян да састарэлых ро­дзічаў. “Пажылыя людзі, як і малыя дзеці, патрабуюць павышанай увагі. І гэтак жа, як дзеці, яны адчуваюць утульнасць, калі догляд ажыццяўляюць родныя. Практыка перакладваць гэтую функцыю на чужых людзей, адгаворваючыся занятасцю ці незгаворлівасцю старых, для мяне абсалютна непрымальная”, — кажа субяседніца.
Хоць медыцына прыкавала цесна, дома Алена Мікалаеўна дазваляе сабе не быць урачом. Там яна — жонка і маці двух дарослых сыноў. Маладыя лю­дзі атрымалі вышэйшую адукацыю.
Адзін з сыноў звязаў прафесійнае жыццё з колішняй матулінай марай — асвоіў ветэрынарыю, другі пайшоў па бацькавай дарозе — праграміст.
Як любіць бавіць час урач-эксперт? Ніколі не здагадаецеся! У вольную хвіліну Алена Мікалаеўна… садзіцца за фартэпіяна. Захапляючыся музыкай, яна, як і бацькі, выдатна спявае і любіць рабіць гэта пад уласны акампанемент. А яшчэ з задавальненнем займаецца раслінамі — кактусы не толькі па ўсёй кватэры, але і ў працоўным кабінеце доктара. У зімовыя дні — звычка з маленства — не стамляецца напаўняць кормам птушыныя кармушкі. Здараюцца і падарожжы — па Беларусі, блізкім і далёкім замежжы. Незабыўнае ўражанне, як кажа доктар, пакінула Грузія — песенным шматгалоссем гэтай краіны Алена Мікалаеўна даўно захапляецца.
…Вяртаючыся да медыцыны, пытаюся ў доктара пра надзённае — складанасці ў рабоце і тое, ці лічыць дастатковым свой заробак? Адказ чамусьці не
здзівіў. “У плане грошай ніколі не адчувала сябе недаацэненай. Яшчэ будучы цэхавым урачом, з разуменнем ставілася да таго, што ўчастковаму плацяць болей: працуе ён у меней камфортных умовах. Што да складанасцяў у рабоце, то асабліва я іх не адчуваю. Калі любіш справу, якой займаешся, калі любіш людзей, з якімі працуеш, — складанасцяў не будзе. А медыцына — гэта маё жыццё. Ніколі не пашкадавала, што прысвяціла сябе менавіта гэтай галіне”.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024