У «Гіганце» працуе сельгасатрад
Школьнікі-дзевяцікласнікі Бортнікаўскай сярэдняй школы, усе яны — члены ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, аб’ядналіся ў сельгасатрад імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Селязнёва і пад кіраўніцтвам камандзіра атрада — педагога ўстановы адукацыі. Яны працуюць ад пачатку восеньскіх канікулаў у сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве “Гігант”: перабіраюць (ачышчаюць ад зямлі і пустазелля) дробную бульбу, прызначаную на корм жывёле.
Зрэшты, гэтыя школьнікі маюць вопыт работы ў працоўным атрадзе: улетку яны былі задзейнічаны на сельгасвытворчасці ў гэтай жа гаспадарцы і, акрамя добрай практыкі, атрымалі, як расказалі, добры заробак. Восеньскія канікулы вучні таксама вырашылі правесці з карысцю для роднай гаспадаркі і сябе. Тым болей што работа ў галіне для моладзі зразумелая: бацькі многіх працуюць у СВК.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА. На фота да матэрыялу — першы сакратар РК ГА “БРСМ” Сяргей Сарокін з удзельнікамі сельгасатрада Аляксандрам Зубам і Сяргеем Бяляўскім.