У Бабруйскім раёне павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны

Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло сёння ў Цэнтры культуры раёна. Выказаць словы пашаны і падзякі людзям, чыя прафесія звязана з сельскай гаспадаркай, працай на зямлі і працай з сельгаспрадукцыяй, прыйшлі дэпутат палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, кіруючы склад Бабруйскага райвыканкама на чале са старшынёй  Аляксандрам Сухадольскім, старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян, галоўны ляснічы — першы намеснік генеральнага дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Алег Селіх, старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.

Усе яны, разам з цёплымі словамі пашаны і падзякі за нялёгкую працу, уручылі перадавікам сельгасвытворчасці ганаровыя граматы, лісты ўдзячнасці, падарункі і грашовыя прэміі.    

— Аграрнай галіне, якая складае аснову народнай гаспадаркі раёна, ёсць чым ганарыцца, — адзначыў, звяртаючыся да аўдыторыі, Аляксандр Сухадольскі. — Да прафесійнага свята мы падыйшлі з добрымі вынікамі: высокімі ўраджаямі, павялічанымі надоямі малака і прывагамі буйной рагатай жывёлы.

Агучыўшы лічбы, якія сведчаць пра гэта, кіраўнік раёна заакцэнтаваў увагу на калектывах-лідарах у раслінаводчай галіне і жывёлагадоўлі. Пажадаў аграрнікам не спыняцца на дасягнутым, настойліва рухацца наперад — рэзервы для гэтага, як ён адзначыў, маюцца. Старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць, што падпісанне пагаднення і перадача акцый некаторых сельгаспрадпрыемстваў у давернае кіраванне БНБК-Агра, а таксама паляпшэнне работы ўсіх сельгасарганізацый дазволіць працягнуць у раёне слаўныя традыцыі па нарошчванні аб’ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі, і Бабруйскі раён, як і раней, зможа забяспечваць краіну прадуктамі харчу.  

Выдатным падарункам для работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны да прафесійнага свята стала і цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі раёна. 

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.