У ААТ “Неўскі-Агра” абмеркавалі дзяржаўныя дакументы
У працоўных калектывах раёна працягваецца абмеркаванне законапраектаў аб зменах Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і аб Усебеларускім народным сходзе. У сустрэчах з работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый удзельнічаюць у тым ліку прадстаўнікі раённага дэпутацкага корпуса.
Сёння такая сустрэча прайшла ў ААТ “Неўскі-Агра”. На абмеркаванне законапраектаў да работнікаў сельгасвытворчасці, сярод якіх шмат моладзі, завіталі старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян і в. а. старшыні Кавалёўскага сельвыканкама Генадзь Шырокі. Народныя абраннікі давялі да калектыву гаспадаркі сутнасць дзяржаўных дакументаў. У прыватнасці, заакцэнтавалі ўвагу на зменах у Выбарчы кодэкс, на ролі Усебеларускага народнага сходу, фарміраванні прадстаўнічага органа і яго паўнамоцтвах. Нагадалі аб магчымасці ўнясення ўласных прапаноў па тэме абмеркавання да 2 лістапада.