Работы ў полі не сціхаюць
Сярод асноўных відаў на гэтую пару — падняцце зябліва і завяршэнне ўборачных работ.
Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Віктар Садоўскі, восеньскае ворыва пракладзена на плошчы 4 473 гектары або 38% ад плану. Найбольшы плён у гэтай рабоце дасягнуты хлебаробамі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і ААТ “Неўскі-Агра”.
Кукуруза на зерне, да якой цяпер павышаная ўвага, убрана з плошчы 2 155 гектараў (53% ад неабходнага), сярэдняя ўраджайнасць — 40 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым найвышэйшы яе паказчык працягвае заставацца ў СВК “Гігант” — 82 ц/га. Другі па велічыні ў ААТ “Неўскі-
Агра” — 61 ц/га, трэці — у ААТ “Саўгас Кісялевічы” (50 ц/га).
У стадыі завяршэння капанне бульбы. Убрана 583 гектары ці 93% ад плану, накапана 15 910 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 273 ц/га.
Набліжаецца да фінішу і капанне цукровых буракоў. Убрана 81% плошчаў, накапана 16 895 тон караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 305 цэнтнераў з гектара. Найбольшая ўраджайнасць дасягнута ў ААТ “Міхалёўская Ніва” — 332 ц/га.
З гародніны засталося ўбраць толькі капусту. У засеках ужо 1 900 тон вітаміннай прадукцыі, у асноўным гэта морква, цыбуля, сталовыя буракі і таксама першая капуста.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.