Темы

Праца — яе жыццё

Праца — яе жыццё

Пра Алену Піліпенка, дыспетчара ААТ “Неўскі-Агра” — гераіню чарговага аповеду аб людзях працы Бабруйшчыны, можна расказ­ваць адначасова і шмат: у жыцці кожнага чалавека чаго толькі не здараецца, і коратка. Бо гады працы гэтая жанчына, не скажаш што пенсійнага ўзросту, аддала выключна сельскай гаспадарцы і працягвае служыць галіне. Менавіта служыць. Бо на працы яна без выходных і мала калі ў адпачынку. І так, як кажа, на працягу жыцця. Часцей брала грашовую кампенсацыю за водпуск і працягвала працаваць. Не наракаючы, не крыўдуючы на такі расклад, бо любіла і любіць сваю справу і адчувае вялікую за яе адказнасць.

Мая субяседніца лічыць сябе за тутэйшую: землі Варатыні, Доўгага Кліна, адкуль яна родам, і кавалёўскія, куды вось ужо два гады штодня прыязджае на работу, мяжуюць, жыхары аднаго аграгарадка працаўладкаваны ў другім і наадварот.
Пасля заканчэння Варатынскай школы дзяўчына з Доўгага Кліна вывучылася на бухгалтара ў Бабруйскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (цяпер аграрна-эканамічны каледж) і прыехала працаваць у родную гаспадарку. Апошняе здавалася для Алены найлепшым варыянтам: надта цягнула на малую радзіму ды і хацелася набытымі ведамі памнажаць дабрабыт менавіта сваёй гаспадаркі, свайго куточка.
Тагачасны кіраўнік калгаса “Варатынь” Тумашэўскі сустрэў маладога спецыяліста ветліва. Працуючы па спецыяльнасці, пачынаючы бухгалтар выпісвала пуцявыя лісткі работнікам, наліч­вала заробную плату вадзіцелям. Пазней стала ў “Варатыні” за дыспетчара. На працягу не аднаго дзясятка год працавала ў гэтай пасадзе і пры Аляксандры Атрохаве, якога лічыла кіраўніком мудрым, дальнабачным, зацікаўленым у тым, каб гаспадарка развівалася, а людзі замацоўваліся на варатынскай зямлі. Гаспадарка шмат будавала добраўпарадкаванага жылля. Адзін з дамоў быў вылучаны і Алене Віктараўне.
У час, калі мая субяседніца пакінула працаваць у філіяле “Варатынь”, яна ўжо была на заслужаным адпачынку. Як і многія на пенсіі, наважвалася адчуць асалоду ад таго, што не трэба нікуды спяшацца, збіралася больш часу надаць уласнай гаспадарцы, якая ад недахопу ўвагі звялася да дробнай птушкі. А некалі ж маці дваіх дзяцей (сын — механізатар гэтай жа гаспадаркі, дачка жыве ў Мінску, ёсць унучка) трымала на падворку і карову, і парсюкоў не па адным… Але калі ў дзень сыходу з “Варатыні” Аляксандр Атрохаў прапанаваў пасаду дыспетчара ў ААТ “Неўскі-Агра”, якое ўзначаліў, не задумваючыся пагадзілася.
— Відаць, не прыйшла мне пара стаць сапраўднай пенсіянеркай, — усміхаецца Алена Віктараўна. — Тут жа ўключылася ў работу. І вось ужо два гады як дыспетчарствую ў гэтай гаспадарцы. Работу сваю вельмі люблю. І гэта не проста словы. Знаходзячыся на працы, адчуваю сваю патрэбу, значнасць. Нават на выходныя дні не застаюся дома. Перажываю — гарачая пара, раптам што дзе здарыцца, каму-небудзь з механізатараў спатрэбіцца тэрміновая дапамога — з тэхнікай рознае ж бывае — а я не на мехдвары, не валодаю поўнай інфармацыяй, хто на якім участку працуе, якія работы выконвае, каб як найхутчэй дапамагчы. Не, не магу я так. Для сябе, можа, і горш, але прывыкла ўсё рабіць на сумленне, з адказнасцю да даручанага. Таму заўжды на рабоце. Так мне камфортней і спакайней.
У абавязках Алены Віктараўны выпісванне пуцявых лісткоў ва­дзіцелям і трактарыстам, улік працоўнага часу работнікаў, прыём заявак: на паліва, запчасткі, іншае. На ёй і расклад — каго, калі і куды адвезці ці заб­раць, вырашэнне пытанняў з дапамогай, калі хто зламаўся… Работы шмат. І зразумець, аца­ніць яе аб’ём можа толькі той, хто сам пабыў за дыспетчара.
— Штодзённая планёрка, дзе кожнаму “наразаецца” заданне — гэта адно. Але ж на працягу дня шмат што можа мяняцца ад розных акалічнасцяў. І каб не атрымалася неразбярыхі, на тое ёсць дыспетчар, які рэгулюе і напраўляе ход работ. Гэта і ёсць мой асноўны занятак, — удакладняе субяседніца.
З запалам, непадробнай зацікаўленасцю гаворачы пра працоўныя абавязкі, Алена Віктараўна раптам сумелася: “А, ведаеце, і расказаць пра сябе няма чаго. Толькі праца. За жыццё пабывала адзін раз у Маскве і адзін у Польшчы. З экскурсіямі, якія некалі ладзіў калгас. Але калі тое ўжо было…”.
Між тым, на пытанне, ці памяняла б што ў жыцці, калі б такая магчымасць чалавеку давалася, упэўнена адказала: “Не! Вёску і сельскую гаспадарку я люблю, гэта маё, мне блізкае і роднае”.
І тут хочацца звярнуць увагу на адпаведнасць месцу старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Неўскі-Агра”, галоўнага эканаміста Марыны Парохненка, з пасылу якой і адбылася нашая з Аленай Піліпенка размова. Як і мае быць прафсаюзнаму лідару — зацікаўленаму ў падтрымцы членаў пярвічкі, матэрыяльнай і маральнай, яна годна ацаніла ўнёсак гераіні аповеду ў работу сельскагаспадарчай галіны і, галоўнае, знайшла спосаб за гэта аддзячыць.
Нам жа застаецца пажадаць, каб у жыцці Алены Віктараўны быў яшчэ не адзін год працы ў блізкай яе складу і характару пасадзе і каб яна абавязкова пабывала ў яшчэ не адной цікавай паездцы-экскурсіі — набралася новых уражанняў, распавяла нам пра гэта.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024