Темы

Навучыць дзяцей берагчы здароўе

Навучыць дзяцей берагчы здароўе

Навучыць дзяцей шанаваць здароўе, умацоўваць яго змалку, не паддавацца шкодным звычкам, а выпадкова паддаўшыся, не дазваляць перарасці ў залежнасць — мерапрыемствы на гэтую тэму для дарослага і дзіцячага насельніцтва раёна не стамляюцца праводзіць медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2, прыцягваючы да гэтай работы іншыя зацікаўленыя службы.

Якія складаючыя здароўя падлетка? Чаму быць здаровым фізічна — не азначае быць здаровым у прынцыпе? Чаму нельга заставацца сам на сам з праблемай? Якім бывае насілле? Да якіх хвароб прыводзіць курэнне ў дзіцячым и падлеткавым узросце? Чаму электронная цыгарэта не меней шкодная за звычайную? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўчора падчас міжведамаснага мерапрыемства “Асноўныя складаючыя здароўя падлетка” са старшакласнікамі Цялушскай сярэдняй школы ўрач падрастковага кабінета БГП №2 Валянціна Фёдарава, інструктар-валеолаг Ларыса Колесава, псіхолаг установы Алена Ганчарова. Апошняя, у прыватнасці, адзначыла, што сярод відаў насілля, якое пагражае непаўналетняму і выпадкі якога, як паказвае практыка, маюць месца і ў нашым грамадстве, — сексуальнае. І вельмі важна падлетку, над якім учынена такое насілле, не замкнуцца, не застацца з болем, псіхалагічнай траўмай. Варта абавязкова паведаміць аб праблеме дарослым, якім давяраеш: бацькам, родзічам, настаўнікам, у іншых выпадках — псіхолагу, у тым ліку паліклінікі №2. Прычым, можна як прыйсці на прыём, так і патэлефанаваць на “гарачую лінію”, якая праводзіцца спецыялістамі.

Спецыяліст інспекцыі па справах непаўналетніх Бабруйскага РАУС Наталля Шункевіч, якая таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве, заакцэнтавала ўвагу аўдыторыі на правапарушэннях, якія ўчыняюць падлеткі. Нагадала, што “мець адносіны” з наркатычнымі сродкамі, адважвацца на любыя іншыя супрацьпраўныя ўчынкі не толькі пагрозліва для здароўя і жыцця, але і стратна для сямейнага бюджэта.

— Задача, якую мы ставім, сустракаючыся з падлеткавай аўдыторыяй, — не запалохаць: гэта не дае станоўчага выніку. А данесці да свядомасці кожнага неабходнасць захоўваць фізічнае і псіхічнае здароўе з маленства. Не паддавацца спакусам “сяброў” паспрабаваць тую ж цыгарэту ці наркотык за кампанію, дзеля цікавасці, а быць гаспадаром сваіх учынкаў. Ведаць і памятаць, што жыццё разнастайнае  і надзвычай цікавае, а тое, ці змогуць паспытаць яго паўнату і шматграннасць, залежыць найперш ад іх жа, — адзначыла Ларыса Колесава.   

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара. 

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем