Аграрыі Бабруйскага раёна ўдастоены медаля “За працоўныя заслугі”
Галоўны аграном ААТ “Неўскі-Агра” Аляксандр Мельнік і механізатар СВК “Гігант” Аляксандр Дзяркач удастоены медаля “За працоўныя заслугі”.
Высокую ўзнагароду хлебаробам уручыў учора старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас урачыстага прыёму, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Аграрыяў Магілёўшчыны павіншавалі таксама памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч.
Трэба адзначыць, што 3 лістапада ўладальнікам медаля “За працоўныя заслугі” стаў дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” Міхаіл Стрыжэўскі. Узнагароду Міхаіл Мікалаевіч атрымаў з рук Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі на ўрачыстасці ў сталіцы Рэспублікі.
Фота mogilevnews.by