З пачуццём адказнасці за будучыню краіны

Грамадскае абмеркаванне законапраектаў аб зменах Выбарчага кодэкса Беларусі і аб Усебеларускім народным сходзе вядзецца гэтым часам ва ўсіх кутках краіны. У дачыненні народнага сходу можна сказаць, што гэта калектыўны орган, які вырашае, якім шляхам пойдзе рэспубліка.

Сёння дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні законапраекта аб УНС прайшла ў калектыве цэнтральнай раённай бібліятэкі. З слоў дырэктара ДУК “ЦБС Бабруйскага раёна”, кіраўніка Бабруйскай раённай арганізацыі РДГА «Беларускае таварыства “Веды” Жаны Каньковай, увага прысутных была засяроджана на значнай ролі Усебеларускага народнага сходу ў вызначэнні накірункаў развіцця грамадства і дзяржавы, на забеспячэнні непахіснасці канстытуцыйнага ладу, на гістарычных каранях УНС. Ключавымі падчас сустрэчы, як яна адзначыла, сталі пытанні пра дзейнасць Усебеларускага народнага сходу, паўнамоцтвы дадзенага аргана народаўладдзя, размежаванні паўнамоцтваў розных органаў улады Беларусі.        

Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.