У раёне падвялі вынікі жывёлагадоўлі за 9 месяцаў
Вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень-верасень падвялі ў раёне сёння. Мерапрыемства прайшло на базе ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” з удзелам пракурора раёна Генадзя Ярмака.
Падзякаваўшы работнікам галіны за працу — за справаздачны перыяд у раёне адзначана павелічэнне вытворчасці малака, павелічэнне прывагаў буйной рагатай жывёлы — першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў нацэліў кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгасарганізацый на паспяховую працу і ў далейшым, на выкананне гадавых заданняў, што ў выніку пасадзейнічае фінансавай стабільнасці гаспадарак.
На МТФ “Баранавічы” ўвага ўдзельнікаў нарады была засяроджана на раздзяленні і кармленні рагуль сухастойнага перыяду. Там жа была абмеркавана арганізацыя прыёму ацёлу жывёлы і своечасовай выпайкі нованароджанага цяляці як адной з умоў высокай захаванасці маладняку, звернута ўвага на іншыя моманты вытворчага ланцуга, якія патрабуюць у асобных сельгасарганізацыях “дашліфоўкі”.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.