Темы

У “Неўскім-Агра” здымаюць яблыкі

У “Неўскім-Агра” здымаюць яблыкі

Адначасова з іншымі восеньскімі клопатамі, звязанымі з уборкай ураджаю, у ААТ “Неўскі-Агра” заняты яшчэ і зборам яблыкаў у садзе. У адрозненне ад двух папярэдніх год, садавіна сёлета парадавала: галіны некаторых дрэўцаў пад вагой агромністых і не надта яблык схіліліся аж да зямлі.

— Нарыхтоўкай садавіны займаемся не першы ты­дзень. У гэтыя дні закладваем яблыка на захаванне ў сховішча, каб пазней рэалізаваць, а таксама для продажу на Кіраўскі кансервавы камбінат, — расказвае аграном-садавод гаспадаркі Іван Іванавіч Аўрамчык. — Для гэтага задзейнічаем як мясцовых жыхароў — заключаем з імі дамову, так і навучэнцаў сярэдніх школ. Дапамагалі занатоўваць яблыка, а разам перабіраць і сартаваць сталовыя буракі таксама навучэнцы бабруйскіх каледжаў. Плячо падстаўляе райвыканкам, удзельнічаючы ў суботніках, прадстаўнікі раённых арганізацый. Усім вялікі дзякуй.
Акрамя занатоўкі на зіму, пастаўкі на перапрацоўку і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі на раённых святах “Дажынкі”, “Глушанскі хутарок”, яблыка ў “Неўскім-Агра” прапаноўва­юць усім жадаючым. Попыт, як кажуць, ёсць. На­быць недарагую прадукцыю сада спыняюцца аўтамабілісты (паўз аўтатрасы маецца аб’ява), прыязджаюць і баб­руйчане, якія не першы год набываюць тут садавіну і гародніну. Якасць і цана лю­дзей задавальняюць.
Да таго ж, у ААТ “Неўскі-Агра” маецца магчымасць рэалізаваць грамадзянам сталовыя буракі і бульбу.
Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем