Темы

У “Гіганце” капаюць бульбу

У “Гіганце” капаюць бульбу

Гэтая культура ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве, як і зерневыя, у ліку асноўных: сёлета пад “другі хлеб”
адведзена 500 гектараў. Больш за дзве трэці плошчаў ужо выкапана, сярэдняя ўра­джайнасць — каля 300 ц/га, у дзень нашага наведвання — 325 ц/га.

— Ураджайнасць сёння добрая, бульбай задаволены, — кажа начальнік вытворчага ўчастка №1 СВК Уладзімір Лысянкоў, у суправаджэнні якога мы наведаліся на бульбяное поле. — Капаем беларускі гатунак “Брыз” другой рэпрадукцыі (садзілі таксама гатункі “Рэд Скарлет”, “Каралева Ганна” і “Маніфест”). Ураджай з поля дастаўляем у бульбасховішча, дзе, перш чым быць пакладзенымі на захаванне, клубні паддаюцца сартоўцы.
На полі ў 120 гектараў ва ўрочышчы Будка, дзе вяліся ў панядзелак работы, працавалі дзве адзінкі бульбаўборачнай тэхнікі. Запраўлялі новенькімі, набытымі ў гэтым годзе трактарамі DEUTZ-FAHR з бульбаўборачнымі камбайнамі Grimme Міхаіл Лявонавіч Чарноў і Віктар Віктаравіч Балыка з памочнікамі. На адвозцы клубняў — тры МАЗы пад упраўленнем Валерыя Ула­дзіміравіча Шэвялёва, Віктара Віктаравіча Шэвялёва і Сяргея Канстанцінавіча Педана.


…На тэрыторыі бульбасховішча адчуваўся традыцыйны для гэтай пары рух і гу­дзенне сартавальнай машыны. Адзін за другім разгружаліся аўтамабілі з ураджаем. Імкліка перамяшчаліся сюды-туды кары з парожняй і напоўненай тарай. Увішна спраўляліся з сухім пустазеллем ды іншым рэдкім смеццем жанчыны ля канве­ера з харчовай бульбай.

— Наша задача цяпер — выкапаць бульбу і якасна, з улікам усіх тэхналагічных патрабаванняў, пакласці на захаванне, — кажа старшыня СВК Васіль Пятровіч Жук.
Адначасова з капаннем бульбы ў “Гіганце” працягваюць закладку кукурузнага сіласу для жывёлы і ўжо вядуць уборку кукурузы на зерне на ўчастках, дзе яго вільгот­насць дазваляе. Апошняе толькі пачалі, намалот нязначны, так што гаварыць пра ўраджайнасць зерня, як тут кажуць, яшчэ рана.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем